У міліцэйскім парадзе, прысвечаным 100-годдзю міліцыі, прынялі ўдзел больш за 1,2 тысячы чалавек і каля 50 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі.
У маршы на праспекце Незалежнасці прайшло 17 пешых парадных разлікаў, у якіх прынялі ўдзел супрацоўнікі розных падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Акрамя гэтага, у міліцэйскім маршы было прадстаўлена больш за 10 разлікаў спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку рарытэтныя патрульныя аўтамабілі.
Як паведамілі Sputnik у МУС, пасля шэсця кіраўніцтва ведамства правядзе серыю сустрэч з дэлегацыямі праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Віншаванні да юбілею ведамства беларускім вартавым парадку выкажуць госці з Азербайджана, В'етнама, Грузіі, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана і іншых краін, адзначылі ў міністэрстве.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі, таксама пройдуць ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў, сказалі ў МУС.