Відэа

У дзень бітвы на Нямізе ў цэнтры Мінска сабраліся ваяры розных эпох

Падпісацца
У пятніцу 3 сакавіка на мінскай плошчы Свабоды змяшалася дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Рыцарскія клубы прадставілі спецыяльную шоу-праграму, прымеркаваную да 950-годдзя гістарычнай бітвы на Нямізе. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў апынуўся на месцы падзей.

У "Аповесці мінулых гадоў" сказана, што 3 сакавіка 1067 года войскі паўднёварускіх князёў спачатку ўзялі штурмам Мінск, а затым адбылася бітва на Нямізе. Беларускія рыцарскія клубы, клубы гістарычнай рэканструкцыі, а таксама музыканты, якія выконвалі сярэдневяковую музыку, прадставілі ў цэнтры горада цікавую шоу-праграму. У ёй яны аб'ядналі вобразы воінаў ад часоў вікінгаў да салдат пачатку ХХ стагоддзя.

Мікалай Плавінскі, аўтар кнігі Бітва на Нямізе - Sputnik Беларусь
Радыё
Першая згадка Мінска і 950 год з часу бітвы на Нямізе

Гэтай падзеяй арганізатары адкрываюць цэлы цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею сталіцы Беларусі. Гістарычныя рэканструкцыі будуць праходзіць кожную суботу апоўдні. Асаблівымі датамі ў 2017 годзе стануць 4 сакавіка, 3 чэрвеня ("Рыцарства перад Троіцай") і Дзень горада, які будзе традыцыйна адзначацца 9-10 верасня, і ў яго рамках пройдзе фестываль гісторыі і культуры "Мiнск Старажытны".

На плошчы Свабоды гарцавалі конныя рыцары, шпацыравала шляхта, палохалі гараджан сваім брутальным выглядам вікінгі ў шкурах і з сякерамі. Побач можна было набыць сувенірныя і цалкам прыдатныя для выкарыстання ў побыце прадметы.

Стужка навiн
0