Казюкі ў Гродна: што можна прадаваць бязвізавым турыстам

© Sputnik / Валерия Соловьева Казюкиі ў Гродна
Казюкиі ў Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы кірмаш у гэтым годзе стаў міжнародным і сабраў больш за 150 майстроў з пяці краін.

ГРОДНА, 5 сак — Sputnik, Валерыя Салаўёва. Плошча Савецкая ў Гродна на адзін дзень ператварылася ў сапраўдны горад майстроў. У суботу тут адкрыўся традыцыйны фестываль у гонар святога Казіміра "Казюкі".

© Sputnik / Валерия СоловьеваУ гэтым годзе рамеснікаў сабралася так шмат, што яны занялі практычна ўсю плошчу Савецкую
В этом году ремесленников собралось так много, что они заняли практически всю площадь Советскую - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе рамеснікаў сабралася так шмат, што яны занялі практычна ўсю плошчу Савецкую

У гэтым годзе кірмаш аказаўся адным з самых масавых. Ён сабраў больш за 150 розных майстроў і рамеснікаў з розных гарадоў нашай краіны, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі.

© Sputnik / Валерия СоловьеваНабыць на "Казюках" гараджане маглі ўсё - і дробныя сувеніры, і ўпрыгожванні
Купить на Казюках горожане могли все — и мелкие сувениры, и украшения - Sputnik Беларусь
Набыць на "Казюках" гараджане маглі ўсё - і дробныя сувеніры, і ўпрыгожванні

Гандаль у гэты дзень ішоў даволі бойка. На гандлёвых шэрагах былі прадстаўлены разнастайныя вырабы з гліны, металу, дрэва, скуры, бісеру, выкананыя рамеснікамі.

© Sputnik / Валерия СоловьеваДзяўчыны прымяралі абручы, упрыгожаныя яркімі кветкамі
Девушки примеряли обручи, украшенные яркими цветами - Sputnik Беларусь
Дзяўчыны прымяралі абручы, упрыгожаныя яркімі кветкамі

Традыцыйна прыехалі кавалі, якія на працягу дня на вачах у мінакоў праводзілі майстар-класы, прадавалася кухоннае начынне з дрэва і гліны, упрыгожванні, розныя прадметы дэкору. Напрыклад, выкананыя з гліны гадзіннік з Пагоняй або мапай Беларусі.

© Sputnik / Валерия Соловьева На гандлёвых шэрагах былі прадстаўлены разнастайныя вырабы з гліны
На торговых рядах были представлены всевозможные изделия из глины - Sputnik Беларусь
На гандлёвых шэрагах былі прадстаўлены разнастайныя вырабы з гліны

Часам сустракаліся і незвычайныя вырабы. Напрыклад, майстры з Зэльвы прывезлі драўляныя іконы, выразаныя з суцэльных кавалкаў дрэва. Яшчэ адзін рамеснік прадаваў мару кожнага хулігана — драўляныя рагаткі. А на здзіўленыя воклічы некаторых мінакоў казаў, што сучасныя дзеці хутка нават не будуць ведаць, што гэта такое.

© Sputnik / Валерия Соловьева А гэта вечны букет - такія металічныя ружы майстры прапаноўвалі купіць у падарунак на 8 Сакавіка
А это вечный букет - такие металлические розы мастера предлагали купить в подарок на 8 Марта - Sputnik Беларусь
А гэта вечны букет - такія металічныя ружы майстры прапаноўвалі купіць у падарунак на 8 Сакавіка

Многія жанчыны неслі дадому высокія плеценыя далікатныя кветкі, зробленыя са звычайнай саломы, і кошыкі з лазы. Самыя модныя прымяралі ажурныя шапачкі, звязаныя прыезджымі майстрыхамі, квяцістыя абручы, металічныя ўпрыгожванні ручной працы.

© Sputnik / Валерия СоловьеваКавалі ўвесь дзень не толькі прадавалі, але і стаялі каля агню і паказвалі майстар-класы
Кузнецы весь день не только продавали, но и стояли возле огня и показывали мастер-классы - Sputnik Беларусь
Кавалі ўвесь дзень не толькі прадавалі, але і стаялі каля агню і паказвалі майстар-класы

На кірмашы практычна ўвесь дзень было шматлюдна, шумна і весела. Рамеснікі вераць — як першы дзень гандлю на "Казюкі" пройдзе, такі ж ён будзе і на працягу года.

© Sputnik / ВАЛЕРИЯ СОЛОВЬЕВАФэст у гонар святога Казіміра "Казюкі" ў Гродна
Фестиваль в честь святого Казимира Казюки в Гродно - Sputnik Беларусь
Фэст у гонар святога Казіміра "Казюкі" ў Гродна

Кірмаш "Казюкі" праходзіць у Гродна ўжо больш за 25 гадоў менавіта ў Дзень святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Гэты святы лічыцца заступнікам Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.

Стужка навiн
0