Відэа

Аляксандр Саладуха абяцае скокнуць з вышкі

Прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч спецыяльна для чытачоў Sputnik распавядае аб вясновай воднай феерыі ў цэнтры "Фрыстайл".

Выступіўшы ў цэнтры "Фрыстайл" і паглядзеўшы на галавакружныя скачкі лыжных акрабатаў і скакуноў у ваду, спявак Аляксандр Саладуха паабяцаў, што ў наступны раз абавязкова скокне з вышкі. У гэты раз спынілі толькі новыя туфлі і касцюм з іголачкі.

У цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Фрыстайл" прайшло спартыўна-музычнае шоу "Вясенняя феерыя", прысвечанае Дню жанчын. Гледачы сталі сведкамі незвычайнага відовішча, у якім арганічна злучыліся выступы прафесійных спартсменаў і артыстаў беларускай эстрады.

Сваім майстэрствам бліснулі айчынныя "русалкі" — дзяўчаты з нацыянальнай каманды па сінхронным плаванні пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Сахарук.

Публіка з заміраннем сэрца сачыла за выступам узыходзячых зорак лыжнай акрабатыкі — выхаванцаў двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў, а цяпер старшага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Дзмітрыя Дашчынскага.

Асабліва яркія, эмацыйныя і вясёлыя фарбы праграме дадалі скакуны ў ваду пад кіраўніцтвам трэнера Андрэя Мамантава.

Упрыгожваннем шоу стала выступленне непараўнальнага Аляксандра Саладухі з яго "Чужой мілай". У праграму таксама ўвайшлі музычныя нумары фіналісткі нацыянальнага адбору "Еўрабачанне-2017" Анжалікі Пушновай, фіналіста расійскага праекта "Голас. Дзеці" Яраслава Саколікава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава, віртуоза-скрыпача Сяргея Бяльцова, лаўрэата міжнародных фестываляў і конкурсаў ансамбля "Tutti".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі