МІНСК, 6 сак — Sputnik. Некаторыя аўтобусныя маршруты Мінска зменяць свой рух у Міжнародны жаночы дзень, паведамілі ў панядзелак на прадпрыемстве "Мінсктранс".
На працу гарадскога грамадскага транспарту ў будучую сераду паўплывала не толькі дзяржаўнае свята, але і прымеркаваны да яго жаночы забег, з-за якога частка вуліц 8 сакавіка будуць перакрытыя.
Як паведамілі ў панядзелак у "Мінсктрансе", праца гарадскіх аўтобусных і тралейбусных дэпо запланаваная па графіку нядзельных дзён, трамвайных маршрутаў — па графіку выходнага дня.
З-за правядзення "Жаночага забегу" будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Бабруйская да вуліцы Казлова — з 8:00 да 14:00. У сувязі з гэтым некаторыя аўтобусы будуць ісці ў абыход згаданага ўчастка.
З поўным пералікам змяненняў у маршрутах грамадскага транспарту Мінска на 8 сакавіка вы можаце азнаёміцца на сайце "Мінсктранса".