Міністры шануюць пяшчоту, прыгажосць і надзейнасць беларускіх жанчын

© Sputnik / Мария АмелинаКірмаш кветак
Кірмаш кветак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў у сувязі з жаночым святам пажадалі прыгожай палове чалавецтва неўвядальнай маладосці, шчасця і прыемных запамінальных сюрпрызаў.

МІНСК, 7 сак — Sputnik. Беларускія міністры павіншавалі жанчын з Днём 8 Сакавіка, адзначыўшы, што яны натхняюць, дапамагаюць спраўляцца з любымі нягодамі, а таксама валодаюць высокім прафесіяналізмам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка падзякаваў жанчынам за жыццёвую мудрасць і працавітасць

Міністр культуры Барыс Святлоў у сваім віншаванні адзначыў, што для яго вобраз жанчыны быў і застаецца ўвасабленнем пяшчоты і матчынай любові, святла і дабрыні.

Ён таксама адзначыў высокі прафесіяналізм, талент, адказнасць і адданасць сваёй справе прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія працуюць у сферы культуры.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч упэўнены, што прысутнасць "дарагіх дам у міліцэйскіх шэрагах гарманізуе ведамства". Ён пажадаў жанчынам, якiя працуюць у органах унутраных спраў, шчасця, здароўя, усмешак.

Начальнік ГУУС Мінска генерал-маёр Аляксандр Барсукоў назваў 8 Сакавіка "святам любові, вясны і жаноцкасці". Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў міліцыі працуе нямала жанчын на самых розных пасадах, у тым ліку — і на кіруючых.

"Нашых жанчын не палохаюць ні манатонныя руцінныя абавязкі, ні складаныя фізічныя нагрузкі і небяспека", — адзначыў начальнік ГУУС.

Тэлеграма і прыём ад імя міністра

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў напярэдадні 8 сакавіка даў прыём у гонар жанчын і накіраваў віншавальную тэлеграму.

Кіраўнік Мінсувязі адзначыў, што "8 Сакавіка — самы пяшчотны і цудоўны дзень у годзе". У сваёй тэлеграме жанчынам-падначаленым ён пажадаў, каб іх "жыццёвы шлях быў роўным і безжурботным", а таксама "пажыццёвага шчасця, квітнеючага настрою, неўвядальнай маладосці, прыемных запамінальных сюрпрызаў і ажыццяўлення жаданняў".

Саладуха як падарунак

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко у сваім віншаванні адзначыў, што жанчыны натхняюць, дапамагаюць спраўляцца з любымі нягодамі.

Паводле яго слоў, і ў спорце менавіта жанчыны часцей за ўсё дамагаюцца высокіх вынікаў і ўслаўляюць нашу краіну.

Для жанчын — супрацоўнікаў спартыўнай галіны напярэдадні 8 сакавіка выканаў свае шлягеры Аляксандр Саладуха.

Стужка навiн
0