У Гродне экспануецца польскі мастак, які натхняўся ручнікамі

© Photo : Музеі гісторыі рэлігіі У Гродне адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі
У Гродне адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Музеі рэлігіі ў Гродна адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі.

МІНСК, 7 сак — Sputnik. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 7 сакавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі адкрываецца выстава польскага мастака беларускага паходжання Міраслава Здрайкоўскага "Былі, ёсць, будзем".

Як паведамляецца на сайце музея, мастак жыве і працуе ў Беластоку. Нарадзіўся ў 1972 г. у Бельску-Падляскім. У родным горадзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання. Наступны этап творчага ўдасканалення — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў у Мінску.

Міраслаў Здрайкоўскі — аўтар шматлікіх індывідуальных і калектыўных выстаў, ілюстратар вокладак да кніг і дыскаў CD. Усе творчыя пошукі мастака заснаваны на глыбокай адданасці беларускай народнай традыцыі і любові да роднай беларускай мовы.

© Photo : Музеі гісторыі рэлігіі У Гродне адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі
У Гродне адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі - Sputnik Беларусь
У Гродне адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі

"Першыя творы да выставы "Былі, ёсць, будзем…" паўсталі пяць гадоў таму. Сваё натхненне для новага цыкла мастак знаходзіць у невычэрпнай народнай крыніцы — у беларускім ручніку. Фармат, кампазіцыя, каларыстыка гэтага цыкла твораў М. Здрайковскага — усё, як на ручніку, толькі намаляванае фарбамі на палатне. На выставе будуць экспанавацца 18 карцін мастака, сярод якіх цешаць вока краявіды Падляшша: "Жніво", "Поле, "Буслы", "Вербы", "Бельск-Падляскі"… І над усім — "Маці Божая Бельск-Падляская", — распавялі арганізатары выставы.

Уваходны білет на выстаўку "Былі, ёсць, будзем":

  • школьнікі — 1 рубель 60 капеек,
  • студэнты — 1 рубель 70 капеек,
  • дарослыя — 2 рублі 20 капеек.

Экскурсійнае абслугоўванне на выстаўцы "Былі, ёсць, будзем" (група да 25 чалавек) — 8 рублёў.

Стужка навiн
0