Жаночы забег на 8 Сакавіка ў Мінску: на паўдня перакрыюць цэнтр горада

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтамабіль ДАІ
Аўтамабіль ДАІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
ДАІ часткова закрые рух для ўсіх відаў транспарту па цэнтральным праспекце - абмежаванне будзе дзейнічаць да 14:00.

МІНСК, 7 сак — Sputnik. Некаторыя ўчасткі праспекта Незалежнасці Мінска будуць перакрытыя для руху ў першай палове дня 8 сакавіка ў сувязі з правядзеннем у сталіцы жаночага забегу, паведамілі Sputnik у аўторак ва УДАІ Мінгарвыканкама.

Забег Beauty Run у Мінску ладзіць Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, арганізатары паабяцалі ўручыць кожнай дзяўчыне, якая фінішуе ў забегу, памятны медаль і падарыць кветкі.

Паводле інфармацыі ДАІ, часова будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на праспекце Незалежнасці:

  • з 07:00 да 14:00 — ад вуліцы Бабруйскай, вуліцы Маскоўскай да вуліцы Свярдлова,
  • з 11:30 да 14:00 — ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова.

У інспекцыі просяць мінскіх аўтааматараў улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак па горадзе 8 сакавіка і выбіраць аб'язныя маршруты.

Стужка навiн
0