Відэа

Падарунак да 8 Сакавіка ад музея ВАВ: нефарматная гісторыя пра вайну

Падпісацца
У Музеі Вялікай Айчыннай вайны напярэдадні Міжнароднага жаночага дня вырашылі адысці ад традыцыйнага аповяду пра вайну, дзе галоўны герой - мужчына, і паказаць, як і з якімі стратамі "Ішлі дзяўчынкі па вайне". Глядзіце на відэа Sputnik, што музей падрыхтаваў да 8 Сакавіка.

Напярэдадні 8 Сакавіка Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распрацаваў для гасцей новую тэматычную экскурсію "Ішлі дзяўчынкі па вайне…".

Ішлі праз страх і боль. Ураджэнка Гомеля Галіна Дакутовіч, да прыкладу, была адной з "начных ведзьмаў", якія лёталі на вельмі ўразлівых драўляных Па-2, падкладаючы на сядзенне патэльні — каб стварыць хаця б ілюзію броні. Пасля траўмы пазваночніка Дакутовіч павінна была пакінуць службу, але не паслухалася.

"Калі са шпіталя яе адправілі ў тыл, яна парвала прадпісанне і вярнулася ў полк і працягвала лётаць", — расказала падчас экскурсіі малодшы навуковы супрацоўнік музеі Таццяна Палітыка.

Беларускі служылі і ў артылерыі, і ў танкавых войсках. Ваявалі, нават камандавалі.

Асобна гасцям распавядаюць аб зброі ВАВ, у тым ліку аб знакамітай "Кацюшы" і чаму яна атрымала такую зусім нежахлівую назву.

Пачуць жаночую гісторыю вайны ў музеі гісторыі ВАВ можна будзе яшчэ і 9 сакавіка.

Стужка навiн
0