Музей Багдановіча прапануе пазнаёміцца з ілюстрацыямі да верша "Пагоня"

Падпісацца
Выстава прэзентуе графічныя работы Юрыя Хілько, ілюстрацыі да верша "Пагоня" з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

МІНСК, 9 сак — Sputnik. Літаратурны музей Максіма Багдановіча 14 сакавіка адкрывае выставу "Страцім-лебедзь. Палёт у вечнасць…" Юрыя Хілько.

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча

Выстава прэзентуе графічныя работы Юрыя Хілько, ілюстрацыі да верша "Пагоня" з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, а таксама пяць станковых графічных работ па матывах паэмы "Страцім-лебедзь", якія стварыў мастак у 2016-2017 гадах.

"Паэзія Максіма Багдановіча прыцягвае ўвагу шматлікіх беларускіх і замежных творцаў — перакладчыкаў, мастакоў, музыкаў. У іх ліку і Юрый Іванавіч Хілько, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, "мастак — па прызванні, філосаф — у душы, шукальнік і эксперыментатар — у тэматыцы, стылістыцы і пластыцы", — адзначылі ў музее.

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Калі: 14 сакавіка а 18-й гадзіне.

© Photo : Літаратурны музей Максіма Багдановіча Музей Багдановіча прапануе пазнаёміцца з ілюстрацыямі да верша "Пагоня"
Музей Багдановіча прапануе пазнаёміцца з ілюстрацыямі да верша Пагоня - Sputnik Беларусь
Музей Багдановіча прапануе пазнаёміцца з ілюстрацыямі да верша "Пагоня"

Юрый Хілько з'яўляецца дыпламантам конкурсу "Лепшае выданне года" за афармленне мініяцюрнай кнігі М. Багдановіча "Вянок" (1995 год). Ён — аўтар серыі выбітных ілюстрацый да вершаў М. Багдановіча "Пагоня", "Зорка Венера", "Слуцкія ткачыхі", выдадзеных Беларускім фондам культуры ў 2011 годзе.

Максім Багдановіч (1891 — 1917) — геніяльны паэт, аўтар шэдэўраў, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры. Важнае месца ў творчай спадчыне М. Багдановіча займаюць паэма "Страцім-лебедзь" і верш "Пагоня", якія паэт напісаў у Мінску, у апошні прыезд на Беларусь.

Стужка навiн
0