На гомельскай "Мілкавіце" выбралі самую прыгожую супрацоўніцу

© Sputnik / Мария АмелинаНа гомельскай "Мілкавіце" выбралі самую прыгожую супрацоўніцу
На гомельскай Мілкавіце выбралі самую прыгожую супрацоўніцу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гомельскім прадпрыемстве "Мілкавіта" не змяняюць традыцыі - кожны год у сакавіку праводзяць конкурс прыгажосці.

У конкурсе працаўніцы мераюцца ва ўменні не толькі бліскаць на подыуме, але і іншых талентах. Напрыклад, у падрыхтоўцы страў з фірмовай малочнай прадукцыі. Карэспандэнты Sputnik пабывалі на конкурсе і даведаліся, каму і навошта патрэбна гэтая карпаратыўная традыцыя.

© Sputnik / Мария АмелинаЗа прыгажунь перажываюць калегі
За красавиц болеют сотрудники предприятия - Sputnik Беларусь
За прыгажунь перажываюць калегі

Папярэдні адбор прайшлі 12 незамужніх прыгажунь. У іх розныя спецыяльнасці і пасады. Хтосьці працуе сыраробам на Палескім участку ў Хойніках, хтосьці — інжынерам-тэхнолагам на галаўным прадпрыемстве ў Гомелі. Ёсць кладаўшчыца, лабаранты хімічнага аналізу, інжынер па якасці. Усе яны маюць дачыненне да выпуску малочнай прадукцыі. Наколькі яны артыстычныя, фотагенічныя і гаспадарчыя, вызначаюць першыя асобы завода, яго філіялаў і вытворчых участкаў.

© Sputnik / Мария АмелинаПадрыхтоўка да конкурсу доўжылася месяц, рэпетавалі практычна кожны дзень па тры-чатыры гадзіны, займаліся з дзяўчатамі спецыялісты подыум-школы Сяргея Нагорнага
Подготовка к конкурсу длилась месяц, репетировали практически каждый день по три-четыре часа, занимались с девушками специалисты подиум-школы Сергея Нагорного  - Sputnik Беларусь
Падрыхтоўка да конкурсу доўжылася месяц, рэпетавалі практычна кожны дзень па тры-чатыры гадзіны, займаліся з дзяўчатамі спецыялісты подыум-школы Сяргея Нагорнага

"Наш конкурс праводзіцца не для піяру, а для сябе. Каб калектыў адчуваў, што жыццё на прадпрыемстве кіпіць, і да нас актыўна ідуць маладыя кадры", — тлумачыць ідэалагічны складнік традыцыі генеральны дырэктар ААТ "Мілкавіта" Сяргей Бабарыка.

У невялікай актавай зале згасае святло, і на сцэну выходзяць жыццярадасныя браты-блізняты Рустам і Равіль Насыравы. Сталічныя тэлезоркі з прыдыханнем прадстаўляюць удзельніц.

© Sputnik / Мария АмелинаСпецыяльныя госці карпаратыўнага свята - вядучыя ранішняга эфіру на "Беларусь 2" браты Насыравы
Специальные гости корпоративного праздника – ведущие утреннего эфира на Беларусь 2 братья Носыровы - Sputnik Беларусь
Спецыяльныя госці карпаратыўнага свята - вядучыя ранішняга эфіру на "Беларусь 2" браты Насыравы

Працаўніцы малочнай галіны з'яўляюцца на сцэне ў караценькіх ільняных сукенках, вышываных россыпамі дробных васількоў. "Якія ўсе мілыя, а наша Марына — наогул агонь", — шэпчуцца калегі ў зале.

© Sputnik / Мария АмелинаДэфіле ў ільняных сукенках
Дефиле в льняных платьях под патриотический хит Ланской Васильковое небо - Sputnik Беларусь
Дэфіле ў ільняных сукенках

Удзельніцы відавочна хвалююцца, яны не прывыклі пазіраваць фатографам і выступаць перад залай. Перавесці дыханне і падрыхтавацца да новага конкурсу дазваляюць музычныя паўзы. На сцэну выходзяць заводскія таленты — танчаць, спяваюць, дэкламуюць вершы.

© Sputnik / Мария АмелинаНа прадпрыемстве хапае таленавітых прыгажунь
Талантливых людей в тысячном коллективе ОАО Милкавита много - Sputnik Беларусь
На прадпрыемстве хапае таленавітых прыгажунь

Другі конкурс — "Купальская ноч". Мужчыны ў прадчуванні адкрытага дэфіле, але ў сцэнары яго няма. Дзяўчыны рухаюцца па сцэне, танцуючы. На іх прыгожыя купальскія вянкі і кашулі да падлогі.

© Sputnik / Мария АмелинаКупальскіе строі і вянкі
Вместо выхода в бикини - купальские венки - Sputnik Беларусь
Купальскіе строі і вянкі

"У гэтую ноч па лясах і палях блукалі чэрці і дэманы, а з рэк выглядалі русалкі", — імкнуцца перадаць атмасферу паганскага свята вядучыя. Здаецца, яшчэ ледзь-ледзь і ў цэнтры сцэны запалае агонь, а басаногія прыгажуні кінуцца ў абдымкі тэлезорак. Але не, роўна трымаюць спіну і аднолькава шырока ўсміхаюцца журы.

© Sputnik / Мария АмелинаКожную прыгажуню гатуюць да выступу прафесіяналы
В гримерной своя атмосфера - Sputnik Беларусь
Кожную прыгажуню гатуюць да выступу прафесіяналы

Ацэньваюць удзельніц кіраўнікі філіялаў і структурных падраздзяленняў акцыянернага таварыства. Старшынствуе ў журы генеральны дырэктар. Расчулены прыгажосцю сваіх падначаленых, ён абяцае кожнай па 200 рублёў прэміі.

© Sputnik / Мария АмелинаЖуры складаецца выключна з мужчын
В жюри – исключительно мужчины, возглавляет его генеральный директор ОАО Милкавита Сергей Баборико - Sputnik Беларусь
Журы складаецца выключна з мужчын

Новаўвядзенне конкурсу — замест спецадзення дзяўчыны дэманструюць строі сярэднявечча. Аксаміт і шоўк шчыльна аблягаюць фігуры, сукенкі відавочна цяжкія, але ўдзельніцы па-ранейшаму шырока ўсміхаюцца.

© Sputnik / Мария АмелинаТаццяна Цыркунова ў вячэрнім строі
Татьяна Цыркунова в образе придворной дамы - Sputnik Беларусь
Таццяна Цыркунова ў вячэрнім строі

Яшчэ адна музычная паўза, і пачынаецца самы кранальны момант — дэфіле ў вясельных сукенках. Хвалююцца бацькі, начальства, сяброўкі, жаніхі. Але вось чарговая ўдзельніца пасылае гледачам паветраны пацалунак, і ўсё тонуць у моры яе абаяння.

© Sputnik / Мария АмелинаДэфіле ў вясельных сукенках
Волнительное дефиле в свадебных платьях - Sputnik Беларусь
Дэфіле ў вясельных сукенках

Неўзабаве раскрываецца інтрыга конкурсу. Пераможцай прызнаюць 18-гадовую лабарантку з Хойнікаў Вольгу Кузьменка. Малады спецыяліст працуе на Палескім участку з мінулай восені, трапіла сюды па размеркаванні пасля гомельскага ліцэя хімікаў.

© Sputnik / Мария АмелинаПераможца конкурсу прыгажосці "Міс Milkavita" Вольга Кузьменка
Победительница конкурса красоты Мисс Milkavita Ольга Кузьменко - Sputnik Беларусь
Пераможца конкурсу прыгажосці "Міс Milkavita" Вольга Кузьменка

"У планах вучыцца далей, але пакуль не вызначылася, у якую ВНУ паступаць. Хлопец ёсць, сустракаемся. Як складзецца жыццё далей, не загадваю", — сціпла паводзіць сябе новаспечаная "Міс Milkavita".

© Sputnik / Мария АмелинаУсе маглі ацаніць кулінарныя здольнасці прыгажосць
Кулинарные способности участниц зрители оценили перед началом конкурса - после дегустации можно было проголосовать за понравившееся блюдо - Sputnik Беларусь
Усе маглі ацаніць кулінарныя здольнасці прыгажосць

Тытул першай віцэ-міс дастаецца ветэрынарнаму лекару сельскагаспадарчага прадпрыемства "СлавМол" Марыі Несцярэнка. Другая віцэ — інжынер па якасці галаўнога прадпрыемства "Мілкавіта" Ірына Іскрыцкая.

© Sputnik / Мария АмелинаПрыз глядацкіх сімпатый у інжынера-хіміка Крысціны Сніцарэнка
Приз зрительских симпатий у инженера-химика Кристины Сницаренко - Sputnik Беларусь
Прыз глядацкіх сімпатый у інжынера-хіміка Крысціны Сніцарэнка

Усім дзяўчатам уручаюць падарункі ад шматлікіх спонсараў, пераможцы — дыядэму і сертыфікат на 500 рублёў.

Стужка навiн
0