На шостым паверсе ГЗЦ Galleria Minsk выстаўлены 30 тартоў расійскага кандытара Рэната Агзамава. Аснова вырабаў — пенапластавая, фігуркі і ўпрыгажэнні — сапраўдныя, з шакаладу або карамелі. Экспазіцыя падзелена тэматычна: ёсць тарты для дзяцей, знакамітасцяў, вясельныя. Усё гэта копіі вырабаў, якія раней былі прыгатаваныя Агзамавым на замову.
"Яго тарты каштуюць ад палутара тысяч умоўных адзінак і вышэй. Некаторыя складаныя тэхнічна: гэта можа быць двухметровы выраб з механічнымі дэталямі і падсветкай", — распавяла Вольга Картавіцкая, кіраўнік праекта CandyBattle, у рамках якога і праходзіць выстава.
На выставе ёсць як невялікія тарты, так і масіўныя — да 200 кілаграмаў. Тут можна ўбачыць копіі тартоў, якія расійскі кандытар рабіў для Міхаіла Галусцяна, Яўгена Плюшчанкі і Ягора Крыда.
Выстава будзе доўжыцца да 2 красавіка, а ў бліжэйшыя выходныя ў "Прэзідэнт-гатэлі" пройдзе турнір кандытарскага мастацтва CandyBattle, у рамках якога Агзамаў правядзе семінар і майстар-клас.
Больш відэа глядзіце на канале Sputnik на YouTube.