Свет вачыма падлетка з аўтызмам пакажа НЦСМ у сваім спектаклі

© Flickr / bagaballТэатральная сцэна
Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны герой спектакля прапаноўвае гледачам убачыць свет праз прызму яго асабістага жыцця.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прадстаўляе 15 сакавіка драматычны спектакль "Таямнічае начное забойства сабакі" па творы англійскага пісьменніка Марка Хэдана ў выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

Доктар Яўген Камароўскі - Sputnik Беларусь
Выходныя ў Мінску: куды пайсці 11 і 12 сакавіка

"Галоўны герой спектакля — хлопчык, якога клічуць Крыстафер, які хворы на аўтызм. Спектакль агаляе яго асобасную праўду існавання ў нашым свеце, яго мары, жаданні і надзеі на лепшае жыцьцё", — гаворыцца ў апісанні пастаноўкі.

Арганізатары тлумачаць такі выбар тым, што зараз у свеце кожнае 50-ае дзіця нараджаецца з аўтызмам і, падымаючы дадзеную праблематыку, НЦСМ працягвае развіваць напрамак сацыяльнага тэатра ў Беларусі.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Дзе: НЦСМ, вул. Някрасава, 3

Кошт: ад 7 рублёў за квіток.

Стужка навiн
0