"Залатая шайба": у першым матчы выйграла каманда Мікалая Лукашэнкі
"Залатая шайба": у першым матчы выйграла каманда Мікалая Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
Хакейная каманда "Грыфоны", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, атрымала перамогу над гарадзенскімі "Прынёманскімі ястрабамі" з... 10.03.2017, Sputnik Беларусь
Хакейная каманда "Грыфоны", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, атрымала перамогу над гарадзенскімі "Прынёманскімі ястрабамі" з сухім лікам 7:0 у першым матчы фінальных спаборніцтваў "Залатая шайба".
Нападаючы мінскай каманды "Грыфоны" Мікалай Лукашэнка забіў два галы і зрабіў дзве выніковыя перадачы.
У дывізіёне А акрамя "Грыфонаў" гуляюць пераможцы абласных спаборніцтваў — салігорскі "Шахцёр", "Прынёманскія ястрабы" з Гродна і горацкі "Міраж". Фінальныя гульні "Залатой шайбы" будуць праходзіць на "Чыжоўка-Арэне" да 12 сакавіка — у гэты дзень адбудзецца фінальная гульня і сустрэча за трэцяе месца.
Спаборніцтвы юных хакеістаў "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі праводзяцца пад дэвізам "Сёння чэмпіянат двара — заўтра чэмпіянат свету". Турнір быў адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе. Шмат у чым дзякуючы гэтым спаборніцтвам дзіцячы хакей атрымаў масавае развіццё па ўсёй краіне. Галоўная ўмова i адметнасць спаборніцтваў — удзел у турніры выключна дваровых камандаў.
Фінальныя гульні "Залатой шайбы" будуць праходзіць на "Чыжоўка-Арэне" да 12 сакавіка - у гэты дзень адбудзецца фінальная гульня і сустрэча за трэцяе месца.