Радыё

Эксперт: што стаіць за "капейкавым" падаражэннем паліва

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗагадчык кафедры фінансаў міжнароднага універсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч
Загадчык кафедры фінансаў міжнароднага універсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканаміст, загадчык кафедры інавацый МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч каментуе падаражанне аўтамабільнага паліва на адну капейку і кан'юнктурныя прычыны змянення коштаў.
Эксперт: что стоит за "копеечным" подорожанием топлива

З 11 сакавіка рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі павялічыліся на адну капейку, падвышэнне кошту не з'яўляецца істотным, і, тым не менш, радыё Sputnik пацікавілася ў эканамічнага эксперта Вячаслава Ярашэвіча, з якімі зменамі кан'юнктуры рынку звязана гэтая падзея.

"Не варта было дзеля адной капейкі ладзіць папяровыя і бюракратычныя працэдуры. Можа быць, павышэнне будзе паэтапным, плыўным, памесячным. Хоць гэта толькі здагадкі. У прынцыпе, працэс запушчаны і звязаны ён з падатковым манеўрам ў Расіі, са зменамі падаткаабкладання нафтаздабычы. Калі раней асноўны фокус быў на экспартнай пошліне, то цяпер — на свідравіне. Ёсць яшчэ і назапашаная інфляцыя, да сярэдзіны года мы гэта адчуем, і нафтавікі, гледзячы ў будучыню, спрабуюць перастрахавацца ", — лічыць эксперт.

Паводле інфармацыі канцэрта "Белнафтахім", з сённяшняга дня літр АІ-95-К5 каштуе 1,20 рубля; АІ-92-К5 — 1,12 рубля; дызельнае паліва ДТ-К5 — 1,24 рубля за літр.

Каментар эканамічнага эксперта Вячаслава Ярашэвіча пра падаражэнне паліва на адну капейку слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0