МІНСК, 11 сакавіка — Sputnik. Напярэдадні ад'езду ў Кіеў на конкурс "Еўрабачанне-2017" гурт Naviband падрыхтаваў для беларускіх слухачоў і прыхільнікаў сапраўдны падарунак — 22 красавіка вялікі сольны акустычны канцэрт у Палацы культуры прафсаюзаў.
"Гэты канцэрт важны дня нас. Ён будзе сур'ёзнай падтрымкай перад ад'ездам на "Еўрабачанне", — распавядаюць музыкі Naviband. — Абавязкова праспяваем песні з новага альбома "Ілюмінацыя". А вось ад спецэфектаў і дэкарацый мы адмовіліся, увесь акцэнт зробім на музыцы. Спецыяльнае святло на сцэне дапаможа стварыць нам утульную, камерную і, можна сказаць, хатнюю атмасферу".
Дзе: Палац прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25).
Калі: 22 красавіка а 19 гадзіне
Квіткі: 12-25 рублёў.
Нагадаем, беларускі гурт Naviband з кампазіцыяй "Гiсторыя майго жыцця" выступіць у другім паўфінале конкурсу песні "Еўрабачанне", што адбудзецца 11 мая ў Кіеве.
Таксама ў другі паўфінал патрапілі Літва, Балгарыя, Харватыя, Нарвегія, Сан-Марына, Эстонія, Швейцарыя, Ірландыя, Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Данія, Сербія, Нідэрланды, Мальта і Македонія.
Конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў траўні Кіеве. Фінал шоў прызначаны на 13 траўня — тады і вырашыцца, у якой краіне ў наступны раз пройдзе форум.