Увечары ў нядзелю, 12 сакавіка, было абвешчана імя ўдзельніка конкурсу "Еўрабачанне-2017" ад Расіі. Краіну на конкурсе прадставіць маладая спявачка з інваліднасцю Юлія Самойлава.
Унікальнасць сітуацыі заключаецца не толькі ў тым, што на форум Еўрапейскага вяшчальнага саюза едзе не пераможца творчага конкурсу галоўнага тэлеканала Расіі. Многія ўжо не сумняваліся ў тым, што Расію будзе прадстаўляць Аляксандр Панаётаў.
Юлія Самойлава з дзяцінства прыкаваная да інваліднага крэсла, у яе рэдкае генетычнае захворванне. Тым не менш, артыстка даўно прымае ўдзел у розных конкурсах, менавіта яна адкрывала сваёй песняй Паралімпіяду ў Сочы.
Вядомы беларускі кампазітар Яўген Алейнік, які доўгі час прымае ўдзел у беларускіх адборах конкурсу "Еўрабачанне", пракаментаваў на радыё Sputnik Беларусь выбар расійскага журы і распавёў пра свае пачуцці ад прагляду конкурснага нумара Расіі.
"Гэта вельмі моцна. Простая меладычная песня. Яна такая мілая і кранальная, што я не бачу ніякіх шанцаў у гледачоў застацца абыякавымі. Мне здаецца, у нядзелю мы ўбачылі адну з песень-пераможцаў", — сказаў Алейнік.
На думку кампазітара, мадэль тайнага галасавання, якая выключае гледачоў на расійскім нацыянальным адборы "Еўрабачання", значна пераважней мадэлі "50Х50", прынятай у Беларусі. Яўген Алейнік лічыць, што Юлія Самойлава паспяхова выйдзе ў фінал і з песняй "Flame Is Burning" зойме адно з галоўных прызавых месцаў.
Конкурс "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў траўні гэтага года ў сталіцы Украіны, Кіеве. "Еўрабачанне" — адзін з самых папулярных конкурсаў у свеце, яго тэлеаўдыторыя падчас фіналаў дасягае 200 мільёнаў чалавек. Расія перамагла ў конкурсе ў 2008 годзе. У 2000, 2006, 2012 і 2015 гадах прадстаўнікі Расіі займалі другія месцы на конкурсе, тройчы — трэці радок.
Гутарку з кампазітарам Яўгенам Алейнікам пра расійскую прадстаўніцу на конкурсе "Еўрабачанне 2017" Юлію Самойлаву слухайце на радыё Sputnik Беларусь.