МІНСК, 13 сак — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка будзе трэніравацца пад началам былога настаўніка расіянкі Марыі Шарапавай, пра гэта спартсменка распавяла ў сацыяльных сетках.
Азаранка ў снежні мінулага года стала маці. Беларуска неаднаразова заяўляла пра сваё жаданне вярнуцца на корт. Чакаецца, што яна вернецца ў вялікі спорт будучым летам і выступіць на US Open у Нью-Ёрку. У цяперашні час Азаранка знаходзіцца ў Мінску.
"Прывітанне, хлопцы! Хацела б афіцыйна павітаць майго новага трэнера Майкла Джойса", — напісала Азаранка ў сваім мікраблогу Twitter.
Hey guys! I would like to officially welcome my new coach Michael @mikejoyce73 to the team Vika. I'm very excited about our partnership!
— victoria azarenka (@vika7) 12 марта 2017 г.
Па словах тэнісісткі, яна рада супрацоўніцтву з Джойсам.
Беларуска цяпер займае 17-е месца ў рэйтынгу WTA.
Нагадаем, раней 44-гадовы Джойс працаваў з расійскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай з 2005 па 2011 года. Пад яго началам яна выйграла больш за дзесятак турніраў пад эгідай WTA, сярод якіх US Open-2006 і Australian Open-2008.