МЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат

© Sputnik / Артем БордовскийМЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат
МЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кніга выйшла на польскай, рускай і англійскай мовах і ўтрымлівае агульную інфармацыю аб стане рускіх вайсковых пахаванняў на тэрыторыі Польшчы.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала і выдала грунтоўнае даследванне "Магілы і могілкі рускіх і савецкіх салдат з ХІХ і ХХ века ў Польшчы. Выбраныя прыклады".

Кніга выйшла на польскай, рускай і англійскай мовах і ўтрымлівае агульную інфармацыю аб стане рускіх вайсковых пахаванняў на тэрыторыі Польшчы. Выданне канцэнтруе ўвагу на самых буйных і значных пахаваннях, мае змястоўнае апісанне кожнага аб'екту і сучасны ілюстратыўны матэрыял, які сведчыць аб стане аб'ектаў.

© Sputnik / Артем БордовскийКніга ўтрымлівае агульную інфармацыю аб стане рускіх вайсковых пахаванняў на тэрыторыі Польшчы
МЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат - Sputnik Беларусь
Кніга ўтрымлівае агульную інфармацыю аб стане рускіх вайсковых пахаванняў на тэрыторыі Польшчы

"Міжнародныя і нацыянальныя нарматыўна-прававыя акты абавязваюць даглядаць за вайсковымі пахаваннямі і могілкамі, негледзячы на нацыянальнасць і веравызнанне", — адзначылі ў МЗС.

Дарэчы дадзенае пытанне регулюе закон Польшчы ад 28 сакавіка 1933 года "Аб вайсковых пахаваннях і могілках", а таксама Жэнеўская канвенцыя аб абыходжанні з ваеннапалоннымі ад 12 жніўня 1948 года, ратыфікаваная Польшчай 26 лістапада 1954 года.

© Sputnik / Артем БордовскийМапа пахаванняў рускіх салдат часоў Першай і Другой сусветных войнаў.
МЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат - Sputnik Беларусь
Мапа пахаванняў рускіх салдат часоў Першай і Другой сусветных войнаў.

У польскай дыпмісіі у Беларусі падкрэслілі, што "негледзячы на нацыянальнасць загінуўшых і пахаваных салдат, негледзячы на гістарычныя перыяды і палітычную абумоўленасць, польская дзяржава ўпэўнена, што 20 мільёнаў, пахаваных у польскай зямлі салдат заслугоўваюць ушанавання іх памяці".

Цікава, што ў кнізе ёсць старонкі, прысвечаныя пахаванню салдат Чырвоный Арміі беларусаў па паходжанні, якія загінулі ў першыя дні нападу нацыскай Германіі на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года. Яны былі эксгумаваны Спецыяльным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Беларусі. Пахаванне адбылося згодна цэрэманіялу беларускага войска ў прысутнасці ганаровай варты.

© Sputnik / Артем Бордовский22 чэрвеня 2009 года ў польскай вёсцы Хайнуўка адбылося перапахаванне беларускіх салдат, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны
МЗС Польшчы выдала кнігу, прысвечаную вайсковым могілкам рускіх салдат - Sputnik Беларусь
22 чэрвеня 2009 года ў польскай вёсцы Хайнуўка адбылося перапахаванне беларускіх салдат, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны

"Польшча заўсёды выконвала свае абавязкі па абароне ўсіх месцаў памяці, негледзячы на перыядычна публікуемую інфармацыю ў СМІ", — рэзюмавалі ў паведамленні польскія дыпламаты.

Стужка навiн
0