StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоАксана Пякун (Украіна), архіўнае фота
Аксана Пякун (Украіна), архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Культурны форум прапануе кінаверсію спектаклю "Мая Мікалаеўка", па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзію з Украіны.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларуска-украінскі фэст StereoForum 17-19 cакавіка прадставіць культуры дзвюх краін

Паводле слоў арганізатараў, аматараў чакае кінаверсія спектаклю "Мая Мікалаеўка", па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны.

Віктар Марціновіч - Sputnik Беларусь
Пяць беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў лонг-ліст "Рускай Прэміі"

Таксама адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання савецкіх манументальных мазаік ва Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў у суправаджэнні музыкі і відэа.

"Форум пачаўся з пошука стэрэатыпаў, якія існуюць у двух народаў адносна адзін аднаго. У працэсе стала зразумела, што тэма стэрэатыпаў не заўсёды прадуктыўная і часта контраргументы да адной аблуды толькі ствараюць новыя", — распавядаюць ініцыятары форуму. — Само слова "стэрэатып"і праца са стэрэатыпамі выводзяць нас на слова "стэрэа". Два меркаванні, як два канала гуку маюць сэнс і гучаць правільна толькі разам. Два палюсы, якія заўжды разам. Гэта першы досвед, у планах — штогадовы форум у абласных цэнтрах Беларусі".

© Photo : StereoForumStereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка
StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка - Sputnik Беларусь
StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка

Форум — частка праграмы Tandem, якая болей за 5 год арганізуе абмены ў Еўропе. Арганізатары — Dofa Fund і цэнтр культурнага мэнэджмэнту "Гефіра". У Беларусі праграма Tandem прадстаўленая ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Стужка навiн
0