Лепшае беларускае незалежнае кароткаметражнае кіно пакажуць у Мінску

CC BY-SA 2.0 / Benjamin Linh VU / CinemaКінатэатр, архіўнае фота
Кінатэатр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праект "Незалежны Позірк" пакажа ў Мінску лепшыя беларускія кароткаметражныя фільмы.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Дом Кіно з 16 да 19 сакавіка прэзентуе паказы праетка "Незалежны позірк", кінаальманаха лепшых кароткаметражных незалежных беларускіх рэжысёраў, паведамілі ў "Кінавідэапракаце".

Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання тэатра оперы і балета ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заклікаў стварыць такі фільм, "каб народ валам ішоў"

Паводле словаў арганізатараў, у гэтым годзе ў рамках праекта, які праходзіць ужо ў другі раз, у гледачоў будзе магчымасць убачыць фільмы-ўдзельнікі і лаўрэаты ММКФ "Лістапад" і іншых міжнародных фестываляў "Душы мёртвыя", "Саламанку" і "Дваццацьшаснаццаць".

"У беларускім кіно зараз з'яўляюцца цудоўныя работы, знятыя незалежна, без падтрымкі дзяржавы і буйных кампаній. Фільмы актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях у Беларусі і за мяжой, але хацелася б, каб і ў масавай аўдыторыі была магчымасць з імі пазнаёміцца. Мы ўпэўненыя, што гледачоў, якія прыйдуць на паказ, чакаюць кінематаграфічныя адкрыцці", — кажа куратар праекта Мікалай Лаўранюк.

На прэзентацыі праекта 16 сакавіка у 19:00 фільмы прадставяць аўтары, у гледачоў будзе магчымасць абмеркаваць з імі ўбачаныя працы.

З 30 сакавіка па 2 красавіка ў рамках праекта "Незалежны Позірк" у кінатэатры "Беларусь" пройдзе рэтраспектыва фільма "Каханне і партнёрства" Мікіты Лаўрэцкага, лідэра беларускага незалежнага "мамблкора".

Калі: 16-19 сакавіка ў 19:00 

Дзе: Дом кіно вул. Талбухіна, 18

Стужка навiн
0