МІНСК, 14 сак — Sputnik. Сонечнае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак, днём месцамі паветра прагрэецца да +12°C, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер — паўночнага накiрунку, слабы", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра днём складзе ад +6 да +12°C.
Паводле інфармацыі суразмоўцаў Sputnik, у Мінску без дажджу, а тэрмометры днём пакажуць тэмпературу паветра +8..+10°C.
У Гідрамеце ўдакладнілі, што ўжо ў сераду 15 сакавіка надвор'е ў Беларусі пачне мяняцца з-за перамяшчэння на тэрыторыю краіны франтальнага падзелу з Балтыйскага мора: пройдуць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам і стане халадней — уначы —3.. + 3°С, удзень + 2..+9°С.