Віцебск адзначыць 420-годдзе надання Магдэбурскага права

© Sputnik / Анна НефедоваСвята-Успенскі кафедральны сабор у Віцебску
Свята-Успенскі кафедральны сабор у Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцебск распачынае серыю мерапрыемстваў да 420-годдзя надання гораду Магдэбургскага права.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. 17 сакавіка ў Віцебску распачнуцца мерапрыемствы з нагоды 420-годдзя надання гораду Магдэбургскага права.

Мікалай Плавінскі, аўтар кнігі Бітва на Нямізе - Sputnik Беларусь
Радыё
Першая згадка Мінска і 950 год з часу бітвы на Нямізе

Як паведамілі ў абласным краязнаўчым музеі, у гарадской Ратушы адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя праекта "Магдэбургскі Віцебск", падчас якой наведнікі змогуць не толькі азнаёміцца з планамі ініцыятывы, але і ўпершыню пабачыць выстаўленыя копіі "Прывілея 1597 года" і "Чарцежу месца Віцебск 1664 года" з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

"Праект "Магдэбургскі Віцебск" быў распачаты ў 2016 г. з ініцыятывы ўстановы "Віцебск для мяне" і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн" і накіраваны на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска і рэалізацыю супольных ініцыятываў у сферы гарадской культуры і адукацыі", — распавялі спецыялісты.

Нагадаем, 17 сакавіка 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску Магдэбургскае права, якое прадугледжвала права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей,  што спрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю горада.

Стужка навiн
0