Згодна са сцэнаром, на верхніх паверхах будынка, у якім знаходзіцца ГЦ, адбыўся пажар. Прыбыўшыя на месца брыгады выратавальнікаў разгарнулі пажарныя рукавы і ўвайшлі ў гандлёвы цэнтр.
У гэты ж час "Чырвоны крыж" каля будынку паставіў палатку для ўмоўна пацярпелых, якіх пажарныя выводзілі з будынку і перадавалі медыкам.
Тых, хто застаўся на верхніх паверхах эвакуіравалі з дапамогай верталётаў МНС — "пацярпелых" усаджвалі на люльку, якая мацавалася да верталёту, і эвакуіравалі з будынка.
Пра тое, што сёння пройдуць вучэнні, МНС інфармавала загадзя — таму ля будынка сабраліся мінчане, якія прыйшлі паназіраць за тым, што адбываецца.