МІНСК, 16 сак — Sputnik. Адна з найбуйнейшых міжнародных даследчых кампаній у сферы апытанняў грамадскай думкі TNS Global вывучыла меркаванне заходніх еўрапейцаў і грамадзян ЗША аб прыналежнасці Крыма.
Паўвыспа Крым стаў часткай Расіі ў 2014-м годзе. Як паказала апытанне вядучай сацыялагічнай кампаніі, праз тры гады прыкметная частка жыхароў краін Захаду прызнае, што Крым уваходзіць у РФ.
Меркаванне еўрапейцаў і амерыканцаў
Паводле праведзенага ў рамках праекта Sputnik.Меркаванні апытання, больш за траціну італьянцаў і немцаў (34% і 36% адпаведна) лічаць, што Крым — частка Расіі. Аналагічны адказ далі 26% брытанцаў, 23% амерыканцаў і 20% жыхароў Францыі.
Практычна ва ўсіх краінах, акрамя Францыі, колькасць называючых Крым часткай Расіі і гаворачых адваротнае, прыблізна роўная. Сярод французаў не лічаць Крым расійскай тэрыторыяй 32%, то бок розніца складае 12%. Больш за ўсё не лічачых паўвыспу часткай РФ — сярод жыхароў Германіі (41%).
Вялікая колькасці апытаных было складана казаць аб прыналежнасці Крыма: 51% жыхароў ЗША, 48% французаў, 44% брытанцаў.
Характэрныя і ўзроставыя адрозненні ў краінах. Так, у Францыі Крым расійскім лічыць часцей старэйшае пакаленне, а ў Нямеччыне — моладзь.
Беларускі аспект
У красавіку 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым — частка Расійскай Федэрацыі. "Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца", — сказаў тады Лукашэнка.
Праз два гады, у 2016-м, аб Крыме выказаўся і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. "Беларусь зыходзіць з таго, чый Крым дэ-факта", — адзначыў тады Макей.
Афіцыйных сацыялагічных даследаванняў пра стаўленне беларусаў да прыналежнасці Крыма ў краіне не праводзілася.