МІНСК, 16 сак — Sputnik. Мінск узначальвае рэйтынг папулярных турыстычных напрамкаў расіян на травеньскія святы, пра гэта паведамілі ў прэс-службе сэрвісу пошуку гатэляў RoomGuru.ru.
"Рэйтынг заснаваны на дадзеных браніравання гатэляў і апартаментаў для пражывання з 29 красавіка па 10 траўня 2017 года", — патлумачылі спецыялісты.
Акрамя Мінска ў першую дзясятку гарадоў, папулярных для падарожжаў на травеньскія святы ўвайшлі Прага, Барселона, Баку, Вена, Тбілісі, Будапешт, Ерэван, Талін і Рыга.
Па дадзеных сэрвісу, у Мінску турысты браніруюць пражыванне на травеньскія святы ў сярэднім на тры ночы і выдаткуюць 3,5 тысячы расійскіх рублёў у суткі.