МІНСК, 16 сак — Sputnik. Беларуская фабрыка цацак "Мальвіна" пашыла цацку Пачакуна, натхніўшыся папулярным у інтэрнэце мемам. Раніцай карыстальнікі байнэту выклалі здымак цацкі ў сетку, забяспечыўшы фатаграфію каардынатамі крамы, у якой можна набыць Пачакуна. Да таго моманту, як карэспандэнты Sputnik высунуліся за ўласным Пачакуном, усю партыю з шасці цацак у мінскім ЦУМ ужо раскупілі.
Ахвотнікаў за Пачакуном прадаўцы апісвалі як 20-30-гадовых маладых людзей, а вось дзеці цацкай не пераймаліся.
"Прывязуць яшчэ", — супакоілі Sputnik прадаўцы крамы.
Каштуе цацка 21.41 беларускі рубель.
На фабрыцы "Мальвіна" пацвердзілі, што да вечара ў ЦУМе і некаторых іншых крамах з'явіцца яшчэ больш "пачакуноў".
Найдено в минском ЦУМе. Пачакун pic.twitter.com/z0Ge4xBprb
— Aliaksej Vazhnik (@alex_vazhnik) 16 марта 2017 г.
Калі прадаўцы ЦУМа ўжо ведаюць пра Пачакуна ўсё, то ў ГУМе пра яго пакуль не чулі. "Шэры такі, насаты", — паспрабавала растлумачыць карэспандэнт Sputnik знешнія прыкметы цацкі, але з падобных на паліцах быў толькі марскі коцік, які Пачакуна ніяк не заменіць.
Каго чакаем
Пачакун, які натхніў беларускіх дызайнераў цацак, стаў папулярным інтэрнэт-мемам гэтай зімой. Лагодны насаты чалавечак са скрыжаванымі на жываце рукамі па задумцы нідэрландскай мастачкі Маргрыт фон Брэйфарт адлюстроўвае пацыента, які ўсё чакае прыёму доктара.
Сама скульптура Пачакуна (яе сапраўдная назва — Homunculus loxodontus) з'явілася яшчэ ў мінулым годзе, а на постсавецкай прасторы гэты вобраз стаў вірусным ў студзені гэтага года, пасля таго, як расійская турыстка зрабіла фатаграфію скульптуры і апублікавала на адным з сайтаў.
Карыстальнікі сеткі прыняліся ўстаўляць Пачакуна ў карціны класічных і сучасных майстроў, у кадры з фільмаў і фатаграфіі. Нечакана апынулася, што Пачакун дарэчны не толькі ў чарзе ў паліклініку — у любую сітуацыю ён уносіў вызначаную крыху непарушнасць.
Пачакун нават завёў ўласныя старонкі ў сацыяльных сетках.
Дарэчы, хутка ў самотнага Пачакуна па абяцанні мастачкі можа з'явіцца сяброўка. Будучую скульптуру ўжо назвалі Пачакуння, і з гэтага часу Пачакуну не прыйдзецца самотна красавацца на мемах карыстальнікаў сеткі.