Відэа

Мінчан спрабавалі піцай прывабіць на "цёмны бок"

Падпісацца на
НовостиTelegram
Фанаты "Зорных войнаў" і піцы паспрабавалі аб'яднаць два захапленні ў адным. Глядзіце на відэа, як прайшла прэзентацыя "чорнай піцы".

Піцу Дарта Вэйдэра паказалі ў піцэрыі "Pizza Mania". Асаблівасць стравы — чорны колер, цеста для піцы падфарбоўваюць cкладнікам, які змяшчае чарніла каракаціцы. Аўтары ідэі вырашылі, што падобная піца магла б спадабацца Дарту Вэйдэру, персанажу фільмаў "Зорныя войны".

У піцэрыі на прэзентацыі новага прадукту прысутнічалі прыхільнікі фільма, апранутыя ў касцюмы персанажаў "Зорных войнаў", прысутныя разрываліся паміж жаданнем паспрабаваць кавалачак піцы і сфатаграфавацца з незвычайнымі персанажамі.

Стужка навiн
0