МІНСК, 17 сак — Sputnik. Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" да Дня святога Патрыка абвесціў зніжкі на абанементы на хатнія матчы каманды ў чэмпіянаце Беларусі ірландцам і рудым, паведамілі Sputnik у прэс-службе "крумкачоў".
Дзень святога Патрыка — культурнае і рэлігійнае свята, якое адзначаецца штогод 17 сакавіка, у дзень смерці нябеснага апекуна Ірландыі святога Патрыка, які жыў у 385-461 гадах нашай эры. У Беларусі Дзень святога Патрыка — таксама папулярнае і любімае многімі свята, хоць яно і не з'яўляецца дзяржаўным і не ўваходзіць у афіцыйны каляндар святкаванняў прысутных у рэспубліцы галоўных хрысціянскіх канфесій.
"Да Дня святога Патрыка "Крумкачы" прапануюць зніжку ў 5% на куплю абанементаў ірландцам і рудым!" — гаворыцца ў паведамленні.
У клубе звярнулі ўвагу, што зніжка дзейнічае толькі 17 сакавіка.
Гэта не першая своеасаблівая акцыя "Крумкачоў" па продажы абанементаў. Раней клуб абвясціў, што зніжкі могуць атрымаць так званыя "дармаеды". Для гэтага яны павінны даць афіцыйнае апавяшчэнне з падатковай па дэкрэце №3.
Чарговы чэмпіянат Беларусі стартуе 1 красавіка. "Крумкачы" свой першы матч правядуць на выездзе супраць "Віцебска", а дома каманда згуляе ўжо 8 красавіка супраць брэсцкага "Дынама".