https://bel.sputnik.by/20170318/rehkanstruktary-ehpohi-vikingau-zbyarucca-na-festyvali-pad-grodna-1027907708.html
Рэканструктары эпохі вікінгаў збяруцца на фестывалі пад Гродна
Рэканструктары эпохі вікінгаў збяруцца на фестывалі пад Гродна
Sputnik Беларусь
Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў. 18.03.2017, Sputnik Беларусь
2017-03-18T14:26+0300
2017-03-18T14:26+0300
2023-07-06T19:09+0300
турызм
спадарожнiк
у беларусі
навіны
стыль жыцця
афiша
гродненская вобласць
фестываль
гістарычная рэканструкцыя
вікінгі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102790/76/1027907631_0:159:3077:1890_1920x0_80_0_0_9387a27eeed777d9ec70369367774640.jpg
МІНСК, 18 мар — Sputnik. Фестываль рэканструктараў эпохі вікінгаў "Гарадзенскi бераг" пройдзе на тэрыторыі маёнтка "Каробчыцы" у Гродненскай вобласці з 19 па 21 траўня.Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.Дадзены фестываль ладзіцца пад Гродна ўжо ў другі раз. Упершыню рэканструктары аднаўлялі лагер вікінгаў на тэрыторыі маёнтка ў кастрычніку 2016 года. Тады на фэст прыехала каля 20 рэканструктараў. Гэтым разам арганізатары чакаюць больш удзельнікаў."Месца для фестывалю ў нас характэрнае ў гістарычным плане. У мінулым годзе правялі пробны міні-фестываль, удзельнікам спадабалася. У гэтым годзе вырашылі таксама паспрабаваць. Рэканструктараў ранняга сярэднявечча ў нас мала, паспрабуем сабраць іх разам", — распавёў СМІ арганізатар мерапрыемства Валянцін Сухаў.Плануецца, што на фестывалі для наведвальнікаў будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў кіданні дроцікаў, сякер, бярвення. Таксама для наведвальнікаў арганізуюць фотаздымкі з рэканструктарамi і пакажуць сярэднявечны лагер.Чакаюцца на фестывалі і вялікія воінскія спаборніцтвы, масавыя бітвы, бітвы на мосце, парныя паядынкі.У канцы фестывалю арганізатары абяцаюць вогненае шоу і канцэрт.
гродненская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102790/76/1027907631_174:0:2905:2048_1920x0_80_0_0_714087cec5dc190ad50ef1d3f7e6f27e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, спадарожнiк, у беларусі, навіны , стыль жыцця, афiша , гродненская вобласць, фестываль, гістарычная рэканструкцыя, вікінгі
турызм, спадарожнiк, у беларусі, навіны , стыль жыцця, афiша , гродненская вобласць, фестываль, гістарычная рэканструкцыя, вікінгі
Рэканструктары эпохі вікінгаў збяруцца на фестывалі пад Гродна
14:26 18.03.2017 (абноўлена: 19:09 06.07.2023) Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.
МІНСК, 18 мар — Sputnik. Фестываль рэканструктараў эпохі вікінгаў "Гарадзенскi бераг" пройдзе на тэрыторыі маёнтка "Каробчыцы" у Гродненскай вобласці з 19 па 21 траўня.
Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.
Дадзены фестываль ладзіцца пад Гродна ўжо ў другі раз. Упершыню рэканструктары аднаўлялі лагер вікінгаў на тэрыторыі маёнтка ў кастрычніку 2016 года. Тады на фэст прыехала каля 20 рэканструктараў. Гэтым разам арганізатары чакаюць больш удзельнікаў.
"Месца для фестывалю ў нас характэрнае ў гістарычным плане. У мінулым годзе правялі пробны міні-фестываль, удзельнікам спадабалася. У гэтым годзе вырашылі таксама паспрабаваць. Рэканструктараў ранняга сярэднявечча ў нас мала, паспрабуем сабраць іх разам", — распавёў СМІ арганізатар мерапрыемства Валянцін Сухаў.
Плануецца, што на фестывалі для наведвальнікаў будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў кіданні дроцікаў, сякер, бярвення. Таксама для наведвальнікаў арганізуюць фотаздымкі з рэканструктарамi і пакажуць сярэднявечны лагер.
Чакаюцца на фестывалі і вялікія воінскія спаборніцтвы, масавыя бітвы, бітвы на мосце, парныя паядынкі.
У канцы фестывалю арганізатары абяцаюць вогненае шоу і канцэрт.