Фота

Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон

Падпісацца
У рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў Аляксандра Ісачова. Тут ужо іншы выпадак - наведвальніку будзе цікава ўсё: і мастак з сусветным імем, і невядомыя шырокай грамадскасці палотны.

У Мастацкую галерэю Г. Вашчанкі прывезлі "Святыя лікі Праваслаўя. Знакі часу". Так называецца выстава народных ікон, напісаных у 19-20 стагоддзях мастакамі-самавучкамі з Палесся і Падняпроўя. Не маючы спецыяльнай адукацыі, не ведаючы канонаў іканапісу, яны браліся за пэндзлік, кіруючыся ўласнымі меркаваннямі аб духоўным свеце. Таму і святыя на іхніх іконах не зусім святыя — у іх жывыя твары і позіркі не з вечнага сусвету.

Аўтар першай экскурсіі загадчык аддзела навукова-асветніцкай працы Дзмітрый Салодкі - Sputnik Беларусь
Што кажуць жэсты і пацямнелыя абліччы: у Мінску вучылі глядзець іконы

Збор фармаваўся Гомельскай епархіяй. Усе 45 прадстаўленых на выставе абразоў захоўваюцца ў дзеючых храмах рэгіёну. Па словах епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, экспанатаў магло быць у разы болей, бо свая, хатняя, ікона была практычна ў кожнай сям'і. Але ў гады атэістычнай палітыкі савецкай дзяржавы тысячы абразоў былі знішчаны. Уладыку вядомыя выпадкі, калі мясцовыя жыхары ратавалі іконы ад агню, захоўвалі і перадавалі ў нанова адбудаваныя храмы.

Арганізатары выставы наўмысна не называюць яе мастацкай. Кажуць, што ў дадзеным выпадку цікавасць уяўляюць не аўтары ікон, а тыя, хто на іх намаляваны, а таксама традыцыя народнага іканапісу. Часцей за астатніх невядомыя майстры перапісвалі вобраз Маці Божай "Траеручыцы", Мікалая Цудатворца, архангела Міхаіла і велікамучаніцы Параскевы. У Гомельскім рэгіёне асаблівай папулярнасцю карысталіся іконы з выявай Стыліяна Пафлагонскага.

Маці Божая ў намітцы – лангрыд на bel.sputnik.by - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Маці Божая ў намітцы

У рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў Аляксандра Ісачова. Тут ужо іншы выпадак — наведвальніку будзе цікава ўсё: і мастак з сусветным імем, і невядомыя шырокай грамадскасці палотны.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, убачыць рэлігійныя палотны можна будзе да 16 красавіка.

© Sputnik / Мария АмелинаНародны іканапіс - гэта феномен беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, на жаль, малавывучаны.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
1/12
Народны іканапіс - гэта феномен беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, на жаль, малавывучаны.
© Sputnik / Мария АмелинаКожны з 45 абразоў настолькі цікавы і самабытны, што глядач надоўга спыняецца ля экспаната.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
2/12
Кожны з 45 абразоў настолькі цікавы і самабытны, што глядач надоўга спыняецца ля экспаната.
© Sputnik / Мария АмелинаУ Гомельскім рэгіёне асаблівай папулярнасцю карысталіся іконы з выявай Стылияна Пафлагонскага. Перад святым моляцца аб здароўі дзяцей, вылячэнні іх ад хвароб.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
3/12
У Гомельскім рэгіёне асаблівай папулярнасцю карысталіся іконы з выявай Стылияна Пафлагонскага. Перад святым моляцца аб здароўі дзяцей, вылячэнні іх ад хвароб.
© Sputnik / Мария АмелинаПасля Маці Божай Мікалай Цудатворца займае першае месца сярод святых па колькасці прысвечаных храмаў і напісаных абразоў. Але наўрад ці вы раней бачылі знакамітага святога з звернутымі да неба вачыма. На кананічнай выяве ён, як і пакладзена святым, заўсёды глядзіць прама, з глыбіні іншага сусвету.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
4/12
Пасля Маці Божай Мікалай Цудатворца займае першае месца сярод святых па колькасці прысвечаных храмаў і напісаных абразоў. Але наўрад ці вы раней бачылі знакамітага святога з звернутымі да неба вачыма. На кананічнай выяве ён, як і пакладзена святым, заўсёды глядзіць прама, з глыбіні іншага сусвету.
© Sputnik / Мария АмелинаНаведвальнікі выставы прыходзяць у галерэю як у храм, моляцца і хрысцяцца перад народнымі абразамі.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
5/12
Наведвальнікі выставы прыходзяць у галерэю як у храм, моляцца і хрысцяцца перад народнымі абразамі.
© Sputnik / Мария АмелинаНа выставе прадстаўлены 45 абразоў палескага і падняпроўскага рэгіёнаў 19-20 стагоддзяў.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
6/12
На выставе прадстаўлены 45 абразоў палескага і падняпроўскага рэгіёнаў 19-20 стагоддзяў.
© Sputnik / Мария АмелинаНародныя іконы адрозніваюцца сваёй прастатой і прыгажосцю.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
7/12
Народныя іконы адрозніваюцца сваёй прастатой і прыгажосцю.
© Sputnik / Мария АмелинаНа адкрыцці выставы чырвоную стужачку не перарэзалі, панавала па-хатняму ўтульная атмасфера.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
8/12
На адкрыцці выставы чырвоную стужачку не перарэзалі, панавала па-хатняму ўтульная атмасфера.
© Sputnik / Мария АмелинаУ рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў мастака з сусветным імем Аляксандра Ісачова.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
9/12
У рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў мастака з сусветным імем Аляксандра Ісачова.
© Sputnik / Мария АмелинаЗа 32 гады свайго жыцця Аляксандр Ісачоў стварыў каля 500 карцін і тысячы малюнкаў. Асаблівым напрамкам яго творчасці быў іканапіс. Вядома, што ён займаўся напісаннем ікон для Рэчыцкай царквы і роспісам храма ў Мазыры.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
10/12
За 32 гады свайго жыцця Аляксандр Ісачоў стварыў каля 500 карцін і тысячы малюнкаў. Асаблівым напрамкам яго творчасці быў іканапіс. Вядома, што ён займаўся напісаннем ікон для Рэчыцкай царквы і роспісам храма ў Мазыры.
© Sputnik / Мария Амелина"Святыя Кірыла і Мяфодзій" аўтарства Аляксандра Ісачова.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
11/12
"Святыя Кірыла і Мяфодзій" аўтарства Аляксандра Ісачова.
© Sputnik / Мария АмелинаНародныя майстры пісалі іконы ў асноўным алеем на драўляных дошках. Грунт пры гэтым не выкарыстоўвалі, таму іконы так дрэнна захаваліся.
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
12/12
Народныя майстры пісалі іконы ў асноўным алеем на драўляных дошках. Грунт пры гэтым не выкарыстоўвалі, таму іконы так дрэнна захаваліся.
Стужка навiн
0