Відэа

Відэафакт: як пад Мінскам гукалі вясну

Падпісацца
У Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту прайшло свята "Гуканне вясны". Глядзіце на відэа, як мінчане зазывалі вясну.

18 сакавіка Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Мінскам зладзіў абрадавае свята "Гуканне вясны". Песнямі і карагодам удзельнікі запрашалі ў госці вясну.

У прыватнасці была прадэманстравана Лельчыцкая традыцыя гукання вясны, калі дзяўчыны закідвалі адзін вялікі вянок на галінку дрэва. Апагеем мерапрыемства стала невялікае вогненнае шоу і карагод вакол вогнішча.

Стужка навiн
0