У мінскай галерэі "Дом карцін" працуе выстава — "Шлях у Шамбалу". Экспазіцыя такого кшталту ў Беларусі яшчэ ніколі не выстаўлялася.
Карэспандэнт Sputnik паспрабаваў з дапамогай куратара выставы мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча зразумець, што такое сакральнае будыскае мастацтва.
"Выстава мае і другую назву — "Іконы будызму з агню камунізму", — распавёў усходазнавец. Паводле яго слоў, калекцыя сабраная з цудам ацалелых прадметаў будысцкага культу, якія фактычна былі выратаваны з агню ў час атэістычных ганенняў на веру камуністамі.
Экспазіцыя прадстаўлена двума асноўнымі напрамкамі мастацтва: бронзавай скульптурай і жывапісам — будыскімі тангка, якія ў пэўным сэнсе нагадваюць іконы.
Што агульнага ў індыйскага бога Індры і міфалагічнага асілка Геракла або якая мастацкая тэхніка будыскіх майстроў магла прывабіць Хаіма Суціна, легка даведацца з нашай відэаэкскурсіі.
Выстава "Шлях у Шамбалу" ў Доме карцін працуе да 16 красавіка з 12-й да 21-й гадзіны з чацвярга па нядзелю. Па аўторках можна трапіць на экскурсію ўсходазнаўца Мікіты Моніча, а па чацвяргах паслухаць курс лекцый па мастацтву і гісторыі будызму. Акрамя таго, арганізатары абяцаюць знайсці шлях да сэрца кожнага дзіцяці — па выходных на выставе можна паслухаць будыскія казкі.