Новую геапалітычную, ідэалагічную і агульначалавечую сераду традыцыйна фармуюць парады планет і злучэнне Сатурна з Юпітэрам, якое і вызначае развіццё на доўгатэрміновы 20-гадовы перыяд, распавяла на радыё Sputnik Беларусь астролаг Святлана Драган.
Паводле слоў астролага, менавіта такое злучэнне ў 2020 годзе паверне ўсе працэсы цывілізацыі ў іншы бок. "Але перш, чым гэта адбудзецца, нас чакаюць тры складаныя гады", — кажа астролаг.
Згодна астрапрагнозу, ужо з сярэдзіны восені 2017 года Юпітэр, які вызначае паняцці ідэі, веры, рэлігіі і аўтарытэту, пяройдзе ў зону, звязаную з поўным разбурэннем ранейшых каштоўнасцяў — гістарычных, палітычных, ідэалагічных і рэлігійных. Гэта свайго роду катарсіс, які чалавецтву трэба будзе перажыць і адрадзіцца з новым разуменнем веры.
"Бягучы год абумовіць дастаткова жорсткія абставіны, улада грошай стане яшчэ больш сур'ёзнай. Магчымы нават таталітарызм з ваенным адценнем. Вайсковыя павевы і ігнараванне ўсяго, што раней было важным і каштоўным, будзе кідацца ў вочы. Будуць назірацца аўтарытарнасць і адсутнасць свабоды волі ў большасці", — распавяла Драган.
Паралельна, па словах астролага, будуць адбывацца прыродныя і нават цудоўныя з'явы, якія запэўняць чалавецтва ў існаванні нейкіх справядлівых "вышэйшых сіл".
"У 2018 годзе, бліжэй да траўня, памяняе сваё месца Уран, які кіруе новымі тэхналогіямі. Мы раптам пачнем разумець, што ў нас ёсць ключы ад прасторы і часу, але паколькі ўлада яшчэ будзе даволі жорсткай, бытавую свабоду адразу гэта не адкрые. Хутчэй, гэта прынясе спробу выкарыстоўваць дасягненні не самым лепшым чынам", — паведаміла Драган.
Далей, па словах астролага, 2019 год будзе развіваць тэндэнцыю будаўніцтва. Калі гаворка пойдзе аб стварэнні новых жорсткіх эканамічных структур, то яны пасля апынуцца нежыццяздольнымі.
Верагодна, у 2019 годзе пачнецца нейкае маштабнае падземнае будаўніцтва, якое можа стаць небяспечным у глабальным плане. Магчымы і магутны выбух, які будзе апраўдвацца эканамічнай неабходнасцю.
"Пасля ўсіх перыпетый наступіць 2020 год, які пачне ўсё сур'ёзна мяняць пасля няслушна ўзятага эканамічнага і палітычнага вектару. Пошук новага падмурка веры будзе працягвацца, і на гэтым шляху з'явіцца нейкі лідэр ці новае яркая плынь, не вельмі сугучная рэальнасці", — сказала астролаг.
Пасля драматычнага крызісу, злучэнне Сатурна з Юпітэрам у 2020 годзе ўсё ж такі вызначыць эканоміку і спробу будаваць ідэю і палітыку ў свеце на ўзаемных і раўнацэнных пачатках.
"Не выключана, што ў пошуку гэтага кірунку нам могуць дапамагчы звонку, бо тэрыторыя Вадалея, на якой усё будзе адбывацца, звязаная з касмічным прарывам і знешняй дапамогай. Гэта зусім новы погляд на тэхнічныя і чалавечыя магчымасці і на свабоду свядомасці. І ўвесь гэты прарыў звязаны з тэрыторыяй постсавецкай прасторы", — сказала Драган.
Прагноз ад папулярнага расійскага астролага Святланы Драган слухайце на радыё Sputnik Беларусь.