Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя

© Photo : Брэсцкі гарвыканкамБрэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя
Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі камісіі прынялі аднагалоснае рашэнне пры выбары пераможцы. Ім стала брэсцкая мастачка Ганна Радзько. Яе лагатып "Брэст - 1000 год" ўяўляе сабой стылізаваны варыянт герба.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. У Брэсце абралі пераможцу конкурса на распрацоўку лагатыпа і слогана, прысвечаных 1000-годдзю горада, паведамілі Sputnik у Брэсцкім гарвыканкаме.

На думку прадстаўнікоў конкурснай камісіі, у якую ўвайшлі мастакі, выкладчыкі школ і ВНУ, архітэктары і іншыя кампетэнтныя спецыялісты, узровень прадстаўленых на адкрыты творчы конкурс работ быў вельмі розным, аднак вызначальнымі пры выбары фіналістаў былі чатыры крытэрыі: арыгінальнасць, лаканічнасць, выразнасць і ўнікальнасць.

Паводле словаў арганізатараў, адбор адбываўся ананімна, журы бачыла толькі эскізы і апісальную частку. У выніку прадстаўнікі камісіі прынялі аднагалоснае рашэнне пры выбары пераможцы. Ім стала брэсцкая мастачка Ганна Радзько. Яе лагатып "Брэст — 1000 год" уяўляе сабой стылізаваны варыянт герба, назву горада і лічбу юбілею.

© Photo : Брэсцкі гарвыканкамБрэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя
Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя - Sputnik Беларусь
Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя

"За аснову лагатыпа узяты існуючы герб Брэста, які выкарыстоўваўся на гарадскіх пячатках яшчэ з сярэдзіны 16 стагоддзя. Ён лепшым чынам адлюстроўвае дух моцнага горада, вартаўніка мяжы, сведчыць аб адвазе і мужнасці абаронцаў роднага горада. Выбар лука з паднятай уверх стралой — гэта даніна павагі нашых гісторыі і продкаў, стварэнне новых эмацыйных вобразаў на аснове устояных", — гаворыцца ў тэксце апісання лагатыпа.

Нагадаем, конкурс стартаваў 17 кастрычніка мінулага года па ініцыятыве Брэсцкага гарвыканкама. Яго першы этап завяршыўся ў снежні: за 45 дзён паступіла 23 працы.

Стужка навiн
0