Польшча запусціць акцыю "выхадныя за паўцаны" для турыстаў

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкВід на Свентакшыскі мост праз раку Вісла ў Варшаве
Від на Свентакшыскі мост праз раку Вісла ў Варшаве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мерапрыемствах па прыцягненню турыстаў прымаюць удзел сотні гасцініц, хостэлаў, рэстаранаў, кафэ, музеяў і іншых аб'ектаў.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Міністэрства спорту і турызму Польшчы разам з Нацыянальнай турыстычнай арганізацыяй запусціць акцыю для падарожнікаў пад назвай "Выхадныя за паўцаны", гаворыцца ў паведамленні Мінспорту краіны.

Палякі ў займальным відэа распавялі 20 фактаў пра Беларусьс - Sputnik Беларусь
Відэа
Палякі ў займальным відэа распавялі 20 фактаў пра Беларусь

Акцыя запланавана з 31 сакавіка па 2 красавіка. Гэтыя дні ў Польшчы абыдуцца турыстам удвая танней, чым звычайна.

Для таго, каб выбраць месцы, якія прапануюць скідкі для падарожнікаў, падрыхтавана спецыяльная мапа. У акцыі бяруць удзел сотні гасцініц, хостэлаў, устаноў грамадскага харчавання, музеяў і іншых аб'ектаў.

Мерапрыемства праводзіцца ў Польшчы ўжо другі год. У 2016 годзе за "уцэнены" ўік-энд краіну наведалі больш як 60 тысяч падарожнікаў. У гэтым годзе Мінспорту Польшчы чакае павелічэнне патоку турыстаў да 100 тысяч за адны выхадныя.

Стужка навiн
0