Выканаўчы камітэт Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ) зацвердзіў новы лагатып "Беларусбанк — вышэйшай лігі".
"Новая эмблема была распрацавана крэатыўным агенцтвам DAB. Распрацаваны тры каляровыя варыяцыі: поўнакаляровы (зялёны і чырвоны), манахромны цёмны і манахромны светлы", — распавялі Sputnik у прэс-службе АБФФ.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што лагатып выкананы ў дзвюх моўных версіях — беларускай (асноўная) і рускай.
У АБФФ запэўнілі, што да пачатку новага футбольнага сезона, які стартуе 1 красавіка, будзе праведзены рэбрэндынг элітнага дывізіёна, у тым ліку будуць выраблены палотны для вынасу ў цэнтральны круг.
Нагадаем, лагатып леташняга чэмпіянату меў такі выгляд.