Відэа

"Ты супер!": Насця Краўчэня і Уладзь Ласкутоў прыехалі ў госці да Sputnik

Удзельнікі шоу "Ты супер!" Анастасія Краўчэня з Беларусі і Уладзь Ласкутоў з Казахстана на мінулым тыдні пабывалі ў гасцях у Sputnik. Глядзіце на відэа, як праходзіў візіт юных выканаўцаў.

Канкурсанты выступілі перад супрацоўнікамі агенцтва, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі радыёвядучых.

Насця Краўчэня ў гутарцы з радыёвядучым Аляксеем Красільнікавым распавяла, што ў будучыні хацела б зняцца ў кіно ці паспрабаваць свае сілы ў тэатральнай пастаноўцы або мюзікле.

Анастасія Краўчэня і Уладзіслаў Ласкутоў у радыёстудыі Sputnik ў Маскве. - Sputnik Беларусь
Таленты шоу "Ты Супер!" паспрабавалі сябе ў ролі радыёвядучых Sputnik

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ i інфармагенцтва Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — вакалісты з Расіі і краін постсавецкай прасторы.

Пошукамі юных талентаў у Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі займаліся прадстаўніцтва міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik у кожнай краіне.

Ад Беларусі ў конкурсе прымаюць удзел Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў.

Sputnik вядзе прамыя трансляцыі конкурсу "Ты супер!" па суботах у 20:00. Дар'я Чарнова ўжо выступіла ў конкурсе, яе песню можна пачуць па спасылцы, а выступ Анастасіі Краўчэні можна будзе ўбачыць у суботу 25 сакавіка ў 20:00 на тэлеканале НТБ.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі