Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкРэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота
Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь мае тысячагадовую гісторыю і толькі зараз навукоўцы здолелі прасачыць усе этапы фарміравання дзяржаўнасці на беларускіх землях, пачынаючы з Полацка.

Зусім нядаўна Аляксандр Лукашэнка даручыў адлюстраваць у новых школьных падручніках станаўленне беларускай дзяржаўнасці. "Трэба прапісаць і ўкараніць у розумы нашых людзей праўду. Тут калі і ёсць нейкі нацыяналізм, то гэта нацыяналізм разумны", — сказаў прэзідэнт.

Такое меркаванне беларускі лідар выказаў пасля таго, як азнаёміўся з вынікамі навуковага даследвання — "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях".

Карэспандэнт Sputnik пагутарыў з загадчыцай Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгай Ляўко, якая з'яўляецца аўтарам дадзенай працы.

Загадчык Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву - Sputnik Беларусь
Загадчык Цэнтра археалогіі і старажынай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко

— Чаму мы можам казаць пра вытокі беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы з ІХ стагоддзя?

— Якраз у гэты перыяд адбываецца пераход ад адной стадыі развіцця грамадства да другой. Гэта значыць пераход ад племянного стану да стадыі фарміравання дзяржаўных структур. У гістарычнай навуцы да гэтага часу называюцца два цэнтра ва Усходняй Еўропе, дзе адбываліся працэсы па ўтварэнню дзяржаўнасці: Ноўгарад і Кіеў. Наўгародчына пазначана на карце як вобласць славен, а Кіеўшчына — як вобласць палян, гэта значыць там ужо былі нейкія славянскія тэрытарыяльныя ўтварэнні. Полацк з дадзеных працэсаў выключаны, пра яго не гавораць. Шэраг навуковых даследванняў адводзіць Полацку статус другаснага цэнтру. Некаторыя даследчыкі нават сцвярджаюць, што на той момант у ім яшчэ не было ўмоў для пераходу да новай ступені развіцця. Пры гэтым замоўчваецца той факт, што Полацк стаяў на важнай магістралі — Заходняй Дзвіне. Славянскае насельніцтва вакол Полацка таксама на карце не пазначана. Але для гэтага часу вядома пра існаванне "палачан". Хто гэта былі? Летапісы ўтрымліваюць звесткі аб тым, што першымі насельнікамі ў Полацку былі крывічы, а ў палачан быў язык "словенск". Відаць да IX ст. тут усталявалася тэрытарыльна-племяное ўтварэнне поліэтнічнага насельніцтва, у якім перавага была за славянамі, і называлася гэта супольнасць "палачане".

© Photo : мапа з архіву Вольгі ЛяўкоМапа станаўлення Полацкага княства
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву - Sputnik Беларусь
Мапа станаўлення Полацкага княства

Адносна Ноўгарада, зараз ніхто ўжо не аспрэчвае, што туды быў прызваны Рурык менавіта для ўрэгулявання пытанняў кіравання. Але невядома, наколькі яго дзяржаўны досвед быў наватарскім для тых плямёнаў, якімі ён быў прызваны.

— Якую ўвогуле ролю адыграў Рурык у гэтых працэсах?

— Дакладных звестак, кім быў той самы Рурык, ці то скандынаў, ці то выхадзец з заходнеславянскіх земляў, няма. Кансэнсуса ў навуковым асяродку на конт таго, што ён прынёс новага з палітычнай культуры на Наўгародскія землі, якую асабіста роль пры фарміраванні ўлады адыграў, на дадзены момант няма.

Далей нашая ўвага звяртаецца ў бок Кіева, куды ў 882 годзе пераемнік Рурыка князь Алег рухаецца праз тэрыторыю смаленскіх крывічоў. На гэтым шляху ўзнікае Гнёздава, якое становіцца звязуючым звяном "з вараг у грэкі" паміж Ноўгарадам і Кіевам. Калі Алег прыбывае да Кіева, там ужо атабарыліся Аскольд і Дзір. Згодна гістарычным звесткам яны рухаліся з поўначы ў бок Візантыі, але на сваім шляху ўбачылі прыемны горад, гэтым месцам апынуўся Кіеў. На той момант — гэта быў цэнтр славянскага племені палян. На той жа самы момант на Наўгародскіх землях славен было два цэнтры: на Ладазе і на "Рурыкавым гарадзішчы", каля Ноўгарада, бо яго самога як горада тады не існавала. Ноўгарад з'яўляецца только з Х стагоддзя.

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё памятнага знака "Княжы камень" на Рурыкавым гарадзішчы
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву - Sputnik Беларусь
Адкрыццё памятнага знака "Княжы камень" на Рурыкавым гарадзішчы

— Як адбылося, што Полацку адводзілі толькі другасную ролю?

— Напрыканцы 30-ых гадоў ХХ стагоддзя была створана канцэпцыя Старажытнарускай дзяржавы. Сэнс яе ў тым, што велізарнаму Савецкаму Саюзу ў старадаўнія часы папярэднічала такая ж велізарная, паглынуўшая ўсі плямёны Кіеўская Русь.

Затым у 1966 годзе выйшла выбітная манаграфія Л. Аляксеева "Полацкая зямля", дзе былі сабраныя ўсе магчымыя звесткі і дадзеныя з гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, нумізматыцы. Сутнасць гэтай працы была ў тым, што князі полацкія вызначаны сепаратыстамі ў дачыненні да кіеўскай улады. Князям кіеўскім даводзілася ўвесь час хадзіць у паходы на Полацк, наказваць і ўціхамірваць палачан. Полацк і Смаленск параўноўваліся, як два цэнтры крывічоў,  землі якіх знаходзіліся побач і мелі адзін узровень палітычнага і дзяржаўнага развіцця.

Канешне, насамрэч гэта не адпавядае рэчаіснасці і гэта падмацоўваецца шматлікімі археалагічнымі дадзенымі, якія паказваюць розначасовасць узнікнення і развіцці Полацка і Смаленска. Нават Гнёздава — гэта Х стагоддзе, і ніякіх знаходак, якія адносяцца да ІХ стагоддзя, там наўпрост няма.

— Як беларуская навука можа пацвердзіць той тэзіс, што Полацк быў цэнтрам фарміравання вытокаў беларускай дзяржаўнасці і ні ў чым не саступаў Кіеву і Ноўгараду?

— У Полацку і побач з ім ёсць археалагічныя знаходкі VІ-VІІІ стагоддзяў, што звязаныя з прыходам крывічоў і мясцовай банцараўскай культурай. У VІІІ стагоддзі насельніцтва наваколля Полацка ўжо папоўнілася як паўднёвымі, так і заходнімі славянамі. Раней ніхто не звяртаў увагі на тое, што ранняя кругавая кераміка поўначы Беларусі адрозніваецца ад паўднёвай і між тым яна адначасовая ляпной IX-X стст.

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Даследчыкі проста казалі, што была старажытнаруская кераміка, агульная для ўсей Усходняй Еўропы. Пры гэтым кераміка — гэта самая кансерватыўная катэгорыя археалагічных крыніц, якая дазваляе дакладна вызначыць яе паходжанне. Ніхто не прывозіў кераміку ад заходніх славянаў у Полацк. Які ў гэтым сэнс, калі можна зрабіць на месцы. Значыцца кераміка з'явілася натуральна з насельніцтвам, якое прыйшло з заходнеславянскіх земляў, таксама як і з поўдня. Толькі зараз, калі быў адкрыты помнік Кардон VIII/IX — X стст. на Заходней Дзвіне паміж Полацкам і Віцебскам і ў адным слоі выяўлены ляпны мясцовы посуд побач з ганчарным, таксама як раней гэта атрымалася на раскопках Віцебска, стала відавочна, што дзве этнічныя групы людзей у гэты час жылі разам.

Дадзены факт сведчыць, што на тэрыторыі Полацкага Падзвіння ў ІХ стагоддзі насельніцтва дасягнула таго ўзроўню развіцця, што і Кіеўшчына і Наўгародчына. Гэта былі тры цэнтры, якія сталі адпраўнымі кропкамі для фарміравання дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе. Галоўнае адрозненне Полацка ад Ноўгарада і Кіева ў тым, што скандынаўскі складнік будавання дзяржаўнасці ў ім ніякімі крыніцамі (ні пісьмовымі, ні археалагічнымі) не адзначаны.

© Photo : рэканструкцыя з архіву Вольгі ЛяўкоРэканструкцыя сярэдневечнага Полацка
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя сярэдневечнага Полацка

Дарэчы кіеўскі даследчык П. Талочка піша, што калі расійскія навукоўцы лічаць, што Рурык сыграў сваю ролю ў фарміраванні дзяржаўнасці, то ён з гэтым не можа пагадзіцца. На яго думку, дзяржаўнасць у Ноўгарадзе і Кіеве фарміравалася на мясцовым асяродку, што цалкам сугучна з нашай канцэпцыяй аб фарміраванні дзяржаўнасці ў Полацку.

— На якой падставе мы можам агучыць такую думку?

— Па-першае, на тэрыторыі Полацка і полацкага гарадзішча не зафіксавана аніякай прысутнасці дружыны скандынаваў. Зыходзячы з гэтага ў сваёй канцэпцыі мы выдвігаем тэзіс, што ў адрозненні ад Ноўгарада і Кіева, дзе ў арганізацыі палітычнай улады актыўны ўдзел прымалі варагі, улада ў Полацку ў той жа час (IX  ст.) сфарміравалася на мясцовым асяродку. Канешне, мы таксама кантактавалі са скандынавамі, але кантакты насілі іншы характар.

Відэафакт: Як вікінгі плавалі па Нёмане - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: Як вікінгі плавалі па Нёмане

Напрацягу VІІІ — ІХ-Х стст. скандынавы прыбывалі на тэрыторыю Падзвіння з адной галоўнай мэтай — прасоўвацца праз гэтую тэрыторую, каб наладзіць гандлёвыя сувязі з Візантыяй. Для гэтага ім было патрэбна мірнае суіснаванне і зацікаўленасць мясцовых улад у сваёй выгадзе. На археалагічным помніку Кардон вельмі выразна бачна, што там была значная факторыя з наладжаным гандлёвым абменам тавараў. Гэта дэманструе нам, што беларускае Падзвінне і пераход у Падняпроўе — зона найбольш актыўнага ўзаемадзеяння паўночнай і паўднёвай частак Усходняй Еўропы. Менавіта тут фарміруецца першая фаза гандлёвага шляху "з вараг у грэкі", яна ідзе з нашай Дзвіны ў Днепр. Гэтыя знаходкі таксама пацвярджаюць канцэпцыю, што Полацк — адзіначасовы Кіеву і Ноўгараду цэнтр з пачатковай фазай фарміравання дзяржаўнасці.

Па-другое, толькі калі княгіня Вольга ў сярэдзіне Х ст. рухалася з на поўнач ад Дняпра праз Віцебск да ракі Ловаць з мэтай усталявання новай формы збору даніны, у раёне Віцебска з'яўляюцца знаходкі мячоў і фібул скандынаўскага тыпу. Яны маглі належыць яе варажскай дружыне. Знойдзеныя на тэрыторыі Полацка скандынаўскага тыпу рэчы таксама не раней за Х ст., калі ў апошней яго чвэрці "з-за мора" з'явіўся Рагвалод.

— Вельмі часта можна сустрэць меркаванні, што Полацк падпарадкоўваўся цалкам ці то Ноўгараду, ці то Кіеву. Гэта адпавядае рэчаіснасці?

— Частка гісторыкаў абапіраюцца на паведамленне летапісу аб раздачы Рурыкам падчас яго праўлення (864 год) сваім ваеначальнікам гарадоў Полацка, Растова, Белавозера. Але гэтыя гарады не маюць слядоў знаходжання скандынаўскіх дружын. У дадзеным выпадку раздача гарадоў Рурыкам — гэта хутчэй за ўсё спроба ўзяць з гэтых гарадоў даніну. Канкрэтныя дадзеныя аб знешнім кіраванні Полацкам адносяцца толькі да часоў княжання князя Уладзіміра (80-90-я гг. Х ст.).

© Photo : Рэканструкцыя з архіву Вольгі ЛяўкоРэканструкцыя пячаткі князя Ізяслава Уладзіміравіча
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя пячаткі князя Ізяслава Уладзіміравіча

Ён пасля хрышчэння Русі пасадзіў на княжанне ў Полацкую зямлю свайго сына Ізяслава, якога нарадзіла яму полацкая княжна Рагнеда. Але ўлада Кіева скончылася, як толькі яна перайшла да галіны полацкіх Рагвалодавічаў (з пачатку XI стст.). Нельга забываць і пра тое, што тры праваслаўныя храмы Сафіі ў XI ст. былі збудаваны менавіта ў Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку. Гэта матэрыяльнае сведчанне роўнасці палітычнага статусу тых цэнтраў ва Усходней Еўропе.

Стужка навiн
0