Музычныя крытыкі назвалі лепшыя беларускія альбомы

© Pixabay / NikolayFrolochkinМікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё ўзнагарод атрымаў гурт "Петля пристрастия" за альбом "Мода и облака".

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Лепшымі беларускімі альбомамі года былі прызнаныя запісы гуртоў "Петля пристрастия" і Shuma, а таксама выканаўца Лявон Вольскі.

Naviband прадставілі фінальную версію песні для Еўрабачання - Sputnik Беларусь
Відэа
Naviband прадставілі фінальную версію песні для "Еўрабачання"

Музычныя ўзнагароды партала Experty.by уручаюць па выніках галасавання беларускіх і замежных крытыкаў з 2009 года.

Сярод выпушчаных у 2016 годзе беларускіх кружэлак больш за ўсіх узнагарод атрымаў альбом "Мода и облака" гурта "Петля пристрастия" — у намінацыях "Альбом года", "Лепшы рок-альбом", "Прыз штатных экспертаў" і "Прыз вялікага журы".

Тры ўзнагароды атрымаў гурт Shuma за альбом "Сонца" — як лепшы індзі-поп/электронны альбом, лепшы фолк-альбом, а таксама музыканты былі ўганараваныя Узнагароды замежных экспертаў.

Атрымаў узнагароды таксама Лявон Вольскі — у намінацыях за беларускамоўны альбом і на прыз народных экспертаў. Таксама былі ўганараваныя групы IOWA і Nebulae Come Sweet.

У розныя гады ўзнагароды атрымлівалі гурты "Серебряная свадьба", Re1ikt, Akute і шэраг іншых.

Стужка навiн
0