Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі мае намер ініцыяваць абмеркаванне з прыватнымі і дзяржаўнымі перавозчыкамі зменаў у сферы працы маршрутных таксі. Усё пачалося з ліста, які яшчэ ўлетку адправіў у Мінтранс прадстаўнік буйной кампаніі-аўтадылера. У лісце паведамлялася, што ўзровень бяспекі перавозак далёкі ад еўрапейскага.
Часам уладальнікі таксі пераабсталююць грузавыя мікрааўтобусы у пасажырскія, але вадзіцелі кажуць, што на камфорце гэта не адбіваецца. Мінтранс захаваннем нормаў пасажыраперавозак маршруткамі цікавіцца пастаянна, а кіроўцы кажуць, што варта звярнуць больш увагі на аўтобусы і тралейбусы.
"Прабегі засталіся тыя ж, а людзей стала ездзіць менш", — распавёў Sputnik кіроўца маршрутнага таксі.