МІНСК, 26 сак — Sputnik. Адкрыццё першага Чэмпіянату па баскетболе сярод жаночых аматарскіх каманд адбудзецца ў нядзелю, паведамілі Sputnik у прэс-службе Жаночай аматарскай баскетбольнай лігі (АБЛ).
"У нядзелю, 26 сакавіка, адбудзецца прэзентацыя і ўрачыстае адкрыццё Жаночай аматарскай баскетбольнай лігі. Гэта першы ў Беларусі чэмпіянат для дзяўчат і жанчын, якія займаюцца баскетболам на аматарскім узроўні", — распавялі ў Жаночай АБЛ.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, турнір пройдзе з красавіка па травень, удзел у ім возьмуць шэсць каманд.
Цырымонія адкрыцця Жаночай АБЛ, арганізаванай пры падтрымцы Беларускай федэрацыі баскетбола, адбудзецца ў 12:00 у спарткомплексе "Віталюр".