МІНСК, 26 сак — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела разгромнае паражэнне ад каманды Швецыі ў матчы адборачнага турніру Чэмпіянату свету 2018 года з лікам 4:0, паведамляе Sputnik.
Паядынак Швецыя — Беларусь адбыўся ў суботу ўвечары ў Стакгольме на стадыёне Friends Arena. У складзе пераможцаў дакладнымі ўдарамі адзначыліся Эміль Форсберг (11-я хвіліна з пенальці, 49), Маркус Берг (57) і Ісаак Тэлін (77).
Нагадаем, беларусы правялі гэты паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — на гэтым тыдні на гэтай пасадзе афіцыйна быў зацверджаны Ігар Крывушэнка. Раней зборную ўзначальваў Аляксандр Хацкевіч, аднак кантракт з ім быў скасаваны ў снежні з-за нездавальняючага выніку ў першых чатырох паядынках кваліфікацыі ЧС-2018.
Пасля сустрэчы са шведамі беларусы працягваюць займаць пяты, перадапошні, радок у папярэдняй групе А:
- Швецыя — 10 ачкоў (5 гульняў)
- Францыя — 10 (4)
- Нідэрланды — 7 (4)
- Балгарыя — 6 (4)
- Беларусь — 2 (5)
- Люксембург — 1 (4)