Радыё

Захапленне і баявы настрой: Насця Краўчэня на сцэне "Ты супер!"

© Photo : PR-служба НТВУдзельніца шоу "Ты супер" беларуска Анастасія Краўчэня і Вадзім Галыгін
Удзельніца шоу Ты супер беларуска Анастасія Краўчэня і Вадзім Галыгін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У суботу, 25 сакавіка, у эфіры НТБ і на сайце Sputnik Беларусь адбыўся паказ новага конкурснага шоу праекта "Ты супер!" - на сцэну ўпершыню выйшла беларуска Анастасія Краўчэня.
Восторг и боевое настроение: Настя Кравченя на сцене "Ты супер!"

Суддзям праекта "Ты супер!" выступленне беларускай удзельніцы Анастасіі Краўчэні прыйшлося па душы, па рашэнні журы юная выканаўца прайшла ў наступны тур.

Уражаннямі і эмоцыямі пасля першага выхаду на сцэну праекта "Ты супер" Анастасія Краўчэня падзялілася з вядучым радыё Sputnik Беларусь Аляксандрам Крывашэевым.

"Усё было выдатна. Я хвалявалася, таму што было чырвонае горла, і я баялася, што не вазьму высокія ноты. І вось я выйшла і настолькі ўвайшла ў вобраз, што не чула, як націскаліся кнопкі. Пад канец выступу думала, што не прайшла наогул. Потым на сцэну выйшаў вядучы Вадзім Такмянёў і сказаў, што я прайшла, і гэта было вялізнае захапленне", — распавяла Наста.

Шоумэн Вадзім Галыгін і ўдзельніца шоу Ты супер! Насця Краўчэня - Sputnik Беларусь
Вадзім Галыгін распавёў удзельніцы "Ты супер!" як выйграць конкурс

Юная вакалістка падзякавала за падтрымку сваёй роднай школе, блізкім сябрам і родным. За кулісамі падчас шоу знаходзілася родная цётка дзяўчыны, якая прыехала падтрымаць Насцю.

А на сцэну ў якасці падтрымкі для Насці выйшаў яе суайчыннік, вядомы шоумэн Вадзім Галыгін. Ён падарыў выканаўцы букет кветак і падзяліўся саветам, як выйграць конкурс.

Сачыць за поспехамі беларускіх удзельніц конкурсу "Ты супер!" можна ў спецыяльнай рубрыцы на сайце Sputnik Беларусь і афіцыйных групах у сацсетках.

Каментар Насці Краўчэні аб першым конкурсным выступленні на праекце "Ты супер!" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0