Відэа

Відэафакт: Нацыянальная бібліятэка згасла ў падтрымку "Гадзіны Зямлі"

Падпісацца
Экалагічная акцыя "Гадзіна Зямлі" прайшла ў Мінску. Глядзіце на відэа, як адключыліся агні Нацыянальнай бібліятэкі.

Мінск прыняў удзел у міжнароднай экалагічнай акцыі Сусветнага фонду дзікай прыроды "Гадзіна Зямлі". З 20:30 да 21:30 павінны былі згаснуць электрычныя агні на сталічных праспектах, помніках архітэктуры, гандлёвых цэнтрах.

Традыцыйна ў Мінску адключылі і падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі. Праўда, не на гадзіну, а толькі на 30 хвілін. А буйны гандлёвы цэнтр у мікрараёне "Усход" пра акцыю і зусім забыўся.

Мэта акцыі "Гадзіна Зямлі" — закрануць праблему змены клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва. Упершыню акцыю правялі ў Аўстраліі ў 2007 годзе, тады былі адключаныя агні Опернага тэатра ў Сіднэі.

Стужка навiн
0