Радыё

Бум у тэатральным жыцці Беларусі — міф ці рэальнасць?

© Sputnik / Роман ШантарДиректор Республиканского театра белорусской драматургии Владимир Карачевский
Директор Республиканского театра белорусской драматургии Владимир Карачевский - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У многіх краінах 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра, спецыяльна да свята дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі распавёў радыё Sputnik пра новыя праекты і ажыўленне ў тэатральным жыцці краіны.
Бум у тэатральным жыцці Беларусі — міф ці рэальнасць?

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працягваецца юбілейны 25-ый тэатральны сезон. Увогуле год выдаўся вельмі насычаным на падзеі, і адна з нядаўніх — прэм'ера спектакля "Сіндром Медэі" па матывах твора Эўрыпіда, якая адбылася напачатку сакавіка.

"Гэта пастаноўка маладога беларускага рэжысёра Кацярыны Аверкавай па п'есе Юліі Чарняўскай. І гэты спектакль ужо актыўна пра сябе заявіў у тэатральным асяроддзі. Спектакль створаны па матывах Эўрыпіда, але з прывязкай да сённяшніх дзён і да сацыяльных праблем, якія існуюць у грамадстве", — адзначыў Карачэўскі.

Яшчэ адной нагодай для гонару ў РТБД стала выданне зборніка п'ес — пераможцаў конкурсу "Францыск Скарына і сучаснасць", які тэатр праводзіў сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да сёлетняга 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Марчанка - Sputnik Беларусь
Радыё
Рэжысёр-пастаноўшчык: праз год пасля прэм'еры "Опіум" зноў у Мінску

"19 красавіка адбудзецца прэм'ера спектакля па п'есе Віктара Марціновіча "Кар'ера доктара Рауса", якая стала пераможцай конкурсу. І таксама адбудзецца прэзентацыя самога зборніка", — распавёў Карачэўскі.

Дырэктар РТБД адзначыў, што ў зараз назіраецца нейкае ажыўленне тэатральнага жыцця ў Беларусі, у першую чаргу, сярод маладых людзей.

"Да нас у тэатр ходзіць дастатковая колькасць моладзі, якая хоча гутарыць пра сённяшнія праблемы грамадства і свету, пра сваю культуру. І гэта не толькі студэнты, але і школьнікі, якія пачынаюць цікавіцца тэатрам. Сярод іх з'яўляюцца людзі, якія думаюць, якія хочуць пра нешта даведацца", — сказаў дырэктар РТБД.

Ад іншых тэатральных пляцовак Мінска і Беларусі РТБД адрозніваецца тым, што ствараўся як тэатр-лабараторыя, у якой акрамя саміх спектакляў ладзяцца чыткі п'ес, сустрэчы з драматургамі і акцёрамі і іншыя творчыя імпрэзы. Такім чынам, па словах Карачэўскага, тэатр нясе не толькі забаўляльную і выхаваўчую функцыю, але таксама адукацыйную і асветніцкую.

"Пры тэатры дзейнічае цэнтр беларускай драматургіі, які актыўна займаецца студыйнай працай. Прыходзяць маладыя, нікому не вядомыя хлопцы з прапановай паставіць спектакль ці правесці чытку. І ў выніку нараджаюцца новыя маладыя драматургі, якія пасля становяцца майстрамі. Гэта і Андрэй Іваноў, і Дзмітрый Багаслаўскі, і іншыя творцы, якія выйшлі са сцен цэнтра беларускай драматургіі", — распавёў дырэктар РТБД.

Поўную версію размовы з дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімірам Карачэўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0