МІНСК, 27 сак — Sputnik. Расіянін Кірсан Ілюмжынаў падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE), паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што Ілюмжынаў сышоў з займаемай пасады. Аднак дадзеную інфармацыю ён абверг, заявіўшы, што гэта "жарт", які не адпавядае рэчаіснасці.
"У канцы пасяджэння Савета, які адбыўся ў Афінах 26 сакавіка, спадар Ілюмжынаў абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады прэзідэнта FIDE. Прэзідэнцкі савет быў афіцыйна папярэджаны пра гэтую аб'яву", — гаворыцца ў паведамленні FIDE.
Адзначаецца, што пазачарговае пасяджэнне савета пройдзе ў красавіку.
Ілюмжынаў займаў пасаду прэзідэнта FIDE з 1995 года.