Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў, якая прадстаўляе Беларусь на шоу "Ты супер!", прайшла ў наступны тур. Беларуская народная песня "Рэчанька" ў выкананні Насці прыйшлася да спадобы ўсім членам журы тэлешоў.
Глядзіце на відэа першы выступ беларускай удзельніцы. Нагадваем, што падтрымаць Насцю Краўчэню і Дашу Чарнову можна, прагаласаваўшы за іх на нашым сайце.
Сачыць за поспехамі беларускіх удзельніц конкурсу "Ты супер!" можна ў спецыяльнай рубрыцы на сайце Sputnik Беларусь і афіцыйных групах у сацсетках.