Відэа

Як у Беларусі пякуць асяцінскія пірагі

Падпісацца
Асяцінскі пірог - самы шчодры, у адрозненне ад іншых, у ім роўна пяцьдзесят адсоткаў начынкі. Глядзіце на відэа, як ствараецца кулінарны шэдэўр.

У кафэ L'Абрус беларусы пякуць сапраўдныя асяцінскія пірагі. Вучыліся гэтаму майстэрству ў карэнных асецін. Спецыялісты прыязджалі ў Беларусь і паўгода навучалі кухараў кафэ, як гатаваць начынку і цеста.

"У звычайных пірагах трыццаць, а то і дваццаць пяць працэнтаў начынкі. У асецінскіх — роўна палова, гэта галоўнае правіла", — распавёў Sputnik шэф-повар кафэ Аляксандр Віцько.

А вось прыгатаваць такі пірог дома, без спецыяльнай печкі, не атрымаецца. Кухар распавёў, што ў звычайнай духоўцы пірог атрымаецца сырым унутры і чэрствым звонку.

Пірагі смачныя, людзі добрыя: што беларусы кажуць пра Паўднёвую Асецію - Sputnik Беларусь
Відэа
Пірагі смачныя, людзі добрыя: што беларусы кажуць пра Паўднёвую Асецію

Усяго дзве ўстановы ў Мінску гатуюць сапраўдныя асяцінскія пірагі, і ў L'Абрус прызналі, што гэта выдатная альтэрнатыва нават піцы. Да таго ж, начынне можна выбраць на свой густ — ад ялавічыны і свініны да сыру з тварагом (фірмовы рэцэпт дырэктара кафэ, самі асеціны кладуць толькі сыр) і яблыка з гарбузом для тых, хто трымаецца посту.

"Пірагы рыхтуюцца ўручную. Яны тонкія — як аладкі. Начынка размяркоўваецца раўнамерна, пірог абавязкова павінен быць свежым, сакавітым. Ніякая хімія недапушчальная — і таму тэрмін прыдатнасці невялікі. Пірог з мясам згодна сертыфікату можа захоўвацца каля шасці гадзін", — распавяла дырэктар кафэ Святлана Кавалёва.

Сюды за пірагамі прыходзілі і карэнныя асеціны — супрацоўнікі распавялі, што водгукі былі пазітыўныя, а раз пірог спадабаўся асецінам, то ў беларусаў ёсць магчымасць паспрабаваць нацыянальную кухню Асеціі, не выязджаючы з Мінска.

Стужка навiн
0