Францыск Скарына ніколі не насіў вусы

© Sputnik / Міхаіл ЛуханінНавукоўцы ўпэўненыя, што Скарына не насіў вусоў
Навукоўцы ўпэўненыя, што Скарына не насіў вусоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навукоўцы прааналізавалі партрэтныя выявы Скарыны і прыйшлі да высновы, што ён не насіў вусы, а на знакамітым партрэце адлюстраваны цень.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Францыск Скарына не насіў вусы ўвогуле, пра гэта на прэзентацыі літоўскага выдання аб беларускім першадрукары заявіў доктар гістарычных навук Аляксандр Груша.

"Мы прызвычаіліся да вобразу Скарыны з вусамі, гэта ўжо частка яго вобраза, без якой мы яго ўжо не ўяўляем. Насамрэч мы можам меркаваць, што на знакамітай гравюры, дзе ёсць выява Францыска Скарыны, на самой справе ён выяўлены без вусоў. Насамрэч ён не насіў вусоў увогуле", — упэўнены беларускі даследчык.

Гісторык патлумачыў: "Тое, што мы бачым на гравюры — гэта цень каля носа".

Аляксандр Груша прадэманстраваў сучасную рэканструкцыю вобразу Францыска Скарыны, дзе ён прадстаўлены ў новым нязвыклым шырокай публіцы вобразе.

© Photo : Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Рэканструкцыя вобразу Францыска Скарыны
Рэканструкцыя вобразу Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя вобразу Францыска Скарыны

Па яго словах, гэтая выява дэманструецца ўпершыню.

Дырыктэр бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук Сігітас Нарбутас у сваю чаргу адзначыў, што мастакі, якія рабілі выявы людзей для яго выданняў, выкарыстоўвалі вобразы сучасных ім рэальна існуючых людзей — каралёў і вяльмож.

Па яго словах, друкаваныя выданні таго часу не ўтрымлівалі выяваў рэальных персон.

Літоўскі навуковец назваў гэта правакацыяй для таго часу, якая яшчэ патрабуе асэнсавання.

Стужка навiн
0